Як зьвязацца з “апекуномі” палітвязьняў? Ці можна даць ім парады ад беларусаў? Маладафронтаўцы падрыхтавалі сьпіс кантактаў апекуноў палітвязьняў.


Сярод эўрапейскіх палітыкаў зьявіліся людзі, каторыя выказалі гатоўнасьць быць палітычнымі апекунамі незаконнаасуджаным вязьням у Беларусі. Яны абяцаюць дамагацца вызваленьня палітвязьняў, клапаціцца аб іх, дапамагаць семьям палітычна зьняволеных.

Вядома, мы ўдзячны за такі крок салідарнасьці. Аднак часта ўзьнікае пытаньне, як зьвязацца з палітапекуном? Ці можна даць яму парады? Бо, не сакрэт, унутраны, беларускі погляд на праблему можа адрозьніваецца ад зьнешняга, замежнага.

Пакуль, ня гледзячы на ўсе высілкі, вынікі кампаніі Godparenthoods не супакойваюць. Дый вынік можа быць толькі адзін – вызваленне невінаватых з-за кратаў.

Каб трошкі паспрыяць дзейнасці “апекуноў”, Малады Фронт прапануе чытачам сайту mfront.net сьпіс кантактаў апекуноў палітвязьняў — у сацыяльных сетках (Facebook, Twitter). Кожны можа наўрост напісаць прыстойны ліст палітапекуну, напрыклад, з просьбаю працягваць дзейнасць для вызваленьня палітвязьняў або з просьбаю павялічыць націск. Можа быць, такім чынам мы зможам дамагчыся актыўнай вызваленчай палітыкі з боку Эўрапейскага саюзу й распавесці як мага большай колькасці людзей аб катаваньнях і вэрхале ў цэнтры Эўропы.

Спіс палітвязьняў, апекуноў і кантактаў можна паглядзець ніжэй:

Палітвязень Апякун
Дзьмітрый Бандарэнка Marek Migalski (Facebook)
Ільля Васілевіч Jean-Franois Steiert (Сайт)
Эдуард Лобаў Florian Toncar (Facebook)
FlorianToncar (Twitter)
Павел Севярынец Michael Gahler (Twitter)
Алесь Кіркевіч Hans-Gert Pöttering (e-mail)
Павел Вінаградаў Marina Schuster (e-mail)
Мікіта Ліхавід Manuel Sarrazin (Facebook)
Зьміцер Дашкевіч Philipp Mißfelder (Facebook)
Philipp Mißfelder (Twitter)
Мікола Статкевіч Franz Thönnes (Facebook)
Аляксандар Атрошчанкаў Christoph Strässer (e-mail)
www.spdfraktion.de
Андрэй Саньнікаў Marieluise Beck (Facebook)
www.marieluisebeck.de
Сяргей Казакоў Angelika Graf (Twitter)
Дзьмітры Вус Bärbel Kofler (Twitter)
Bärbel Kofler (Facebook)

Мы думаем, для сем’яў і сяброў палітвязьняў, гэтая табліца будзе карыснай. Просьба, па магчымасці, дапамагчы руху ініцыятывы, перапостам гэтай навіны ў сацыяльных сетках.

mfront.net