Крытычна разгледзеўшы расейскую кнігу «Западные окраины Российской империи» і адзначыўшы як адзін зь яе галоўных недахопаў тое, што «асноўная ўвага аўтараў скіравана на сітуацыю ў польскіх і украінскіх землях, таму вельмі слаба асвятляюцца беларуская і літоўская сітуацыя», блогер triath88 задаўся пытаньнем:

Але можа тут нейкая віна і беларускіх гісторыкаў, якія не змаглі папулярызаваць нашу гісторыю хаця б сярод усходніх суседзяў?

Нейкім чынам гэтую сітуацыю бярэцца выпраўляць Сяргей Токць, які разглядае беларускую гістарыяграфію Беларусі ў складе Расійскай імперыі. Але тэкст напісаны не вельмі глыбока, у большай частцы проста зводзіцца да пераказу ідэяў і пастулатаў розных гісторыкаў. Ды і апісанне сучаснай беларускай гістарыяграфіі адназначна прайграе жорсткай ідэалагічнай барацьбе і ідэйнаму багаццю той жа украінскай гістарыяграфіі.

З іншага боку, за апошні час з’явілася правакацыйная публіцыстычная кніга Валеркі Булгакава, якая выклікала даволі вялікі рэзананс, і літаральна ўскалыхнула балота нашай нацыянальнай гістарыяграфіі. Хоць нарэшце цікава стала сачыць за нашай інтэлектуальнай перыёдыкай…

З triath88 не пагадзіўся блогер christmas_kenny і ўступіў у дыскусію.  З аргумэнтамі бакоў можна пазнаёміцца тут.