Дадзеная праграма бярэ свой пачатак з 1998 года, калi РГА “Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА” ўпершыню, супольна з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і амерыканскай грамадскай арганізацыяй “Масты адукацыі” здзейснiла праект “Міжнародны летнік па навучанні стасункаў на англійскай мове”. Праграмма “Лінгвапакс” – што азначае мовы народаў свету – прадугледжвае на проста вывучэнне граматыкі і развіццё камунікатыўных здольнасцей навучэнцаў, але найперш перайманне ўласцівасцей і культуры краіны ад носьбітаў мовы, падчас навучання ў выкладчыкаў і узаемадзеяння з імі кожны дзень у звычайных, паўсядзённых абставінах.

Першапачаткова ў яе межах у Беларусі, Балгарыі,Эстоніі, Польшчы, Румыніі праводзіліся летнікі па навучанні англійскай мове. У Беларусі праграма працавала штогод да 2005 г. уключна. Адметнасць гэтых праектаў у тым, што да іх інвеставання ўдалося прыцягнуць сродкі як дзяржаўных арганізацый – Рэспубліканскі цэнтр па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнню насельніцтва (сродкі на аздараўлення дзяцей і афармлення пуцёвак на базы летніка); так і міжнародных грамадскіх арганізацый “Масты адукацыі” (ЗША) (сродкі на выданне метадычных матэрыялаў, аплата працы выкладчыкаў); таксама матэрыяльна-рэсурснае забеспячэнне ад РГА “Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА” (тэхніка, канцтавары, аплата працы беларускіх куратараў-выхавацеляў, дырэктара летніка).

З 2010 году РГА “Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА” самастойна развівае праекты па праграме “Лінгвапакс”. Так, менавіта з гэтага часу ў Беларусі распачаўся лінгвістычны летнік “Мост кітайскай мовы” , які ажыццяўляецца праз партнёрства з Адзелам адукацыі пры амбасадзе Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Мінску, Рэспубліканскім цэнтрам па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва.

Для узаемадзеяння з гамадскасцю і інфармавання мэтавых груп, якія меркавалася ахапіць праектам, была выбрана тактыка кропкавага інфармавання і прамога ўзаемадзеяння з кіраўніцтвам устаноў адукацыі г. Мінска і абласных цэнтраў. Першапачаткова ажыццяўляліся тэлефонныя перамовы на прадмет высвятлення зацікаўленасці і ўзроўню матывацыі да супрацоўніцтва. Далей ва ўстановы адукацыі на імя метадыстаў, педагогаў арганізатараў былі дасланыя падрабязныя анонсы праекта. Паралельна ішлі сустрэчы з выкладчыкамі, кіраўнікамі ўстаноў адукацыі, узгадняліся праграмы з адзелам адукацыі Мінскага гарвыканкама і паралельна інфармаваліся ўпаўнаважаныя асобы.

Такім чынам, да таго часу, як інфармацыя была размешчана на афецыйным сайце арганізацыя, прайшла ў радыё- і тэле-эфіры, патэнцыйныя ўдзельнікі летніка – дзеці і іх бацькі – мелі магчымасць атрымаць інфармацыю па праекце з некалькіх крыніц: у непасрэднага кіраўніка праекта (Арцёмавай Алены Віктараўны), ў выкладчыка кітайскай мовы, ў кіраўніцтва школы, у адзеле адукацыі пры Амбасадзе Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Мінску і нават у адзеле адукацыі Мінскага гарвыканкама. Канешне, такія магчымасці доступу да інфармацыі абумовілі давер да праекта, падрабязныя анонсы і аўтарытэт крыніц інфармацыі разгрузілі кіраўніка праекту, які меў магчымасць найлепшым чынам падрыхтаваць базу летніка, уважліва падабраць персанал, рэдагаваць праграму са сваімі кітайскімі калегамі і напрамую ўзаемадзейнічать з мясцовымі ўладнымі структурамі і адміністрацыяй.

Не апошнюю ролю адыграла таксама выкарыстанне рэсурсаў сацыяльных сетак. Бацькі, якія жадалі ведаць усё не толькі пра летнік, але і пра асобу кіраўніка праетка, якому яны давяраюць сваіх дзяцей, неаднойчы завіталі на старонку LiveJournal кіраўніка праекта.

Надалей спасылку на дадзеную старонку магчыма стала сустрэць на цэлым шэрагу старонак, прысвечаных дзіцячай адукацыі і адпачынку ў Беларусі. Сярод іх такія аўтарытэтныя парталы, як адукацыйны партал Para.by, Kariera.by, NGO.by.

Такім чынам, літаральна за 5 месяцаў 2010 г. праект Міжнародны лінгвістычны летнік па навучанні кітайкай мове “Мост кітайскай мовы” стаўся самастойным брэндавым элементам праграмы “Лінгвапакс” у Беларусі. Больш таго, дзякуючы поспеху першага летніка, большую папулярнасць набыла менавіта сама праграма і яе канцэпцыя ажыццяўлення вывучэння мовы менавіта праз перайманне ўласцівасцей і культуры краіны ад носьбітаў мовы, падчас навучання ў выкладчыкаў і узаемадзеяння з імі кожны дзень у звычайных, паўсядзённых абставінах.

З гэтай нагоды у лютым 2011 года дырэктар першага Міжнародны лінгвістычны летнік па навучанні кітайкай мове “Мост кітайскай мовы” Арцёмава Алена Віктараўна,старшыня РГА «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» Дзмітры Юр’евіч Субцэльны падрыхтавалі трох дырэктароў для лінгвістычных летнікаў “Мост польскай мовы”, “Мост іспанскай мовы” і “Мост нямецкай мовы”. Філасофія PR – цалкам адпавядае канцэпцыі “Лінгвапакс”, стратэгія і структура PR – кампаніі – з досведу арганізацыі PR-кампаніі лінгвістычнага летніку “Мост кітайскай мовы”.


alenakropka.livejournal.com