Іншымі словамі, нядаўнія дыскусіі аб голадзе даюць надзею на пэўную парадыгмальнаю змену адносна таго, як Захад пачынае думаць пра Усходнюю Эўропу. Гэта яшчэ не сама змена — але гэта ўжо яе выразны пачатак.

У час, калі Партыя рэгіёнаў ужо амаль гатовая сьвяткаваць сваю перамогу на мясцовых выбарах ва Украіне, два амерыканскія гісторыкі падрыхтавалі ёй адмысловы падарунак. Гаворка ідзе пра Цімаці Снайдэра і Нормана Наймарка, прафэсараў з Елю і Стэндфорду. Абодва толькі выдалі свае кнігі, кожная зь якіх, на свой манэр і сваімі аргументамі, паказвае і даказвае, чаму ўкраінскі голад 1932-1933 быў такі генацыдам.

Абедзьве кнігі не пра сам голад. Яны пра сэрыю малых і вялікіх генацыдаў ва Усходняй Эўропе, ініцыяваныя і арганізаваныя Сталінам і Гітлерам. Не стаўлю сабе за мэту перадаць галоўныя тэзысы гэтых кніг у кароткім тэксце. Абяцаю зрабіць гэта асобна з бліжэйшай нагоды ў Заходняй аналітычнай групе. Тым жа, каму ня церпіцца даведацца галоўныя аргументы, раю прачытаць рэцэнзіі на гэтыя дзве кнігі ў NYRB і The Economist — а таксама артыкул Снайдэра і яго інтэрвію на «Гістарычнай праўдзе»*. Тут хачу толькі зьвярнуць увагу, што паралельная дыскусія пра ўкраінскі голад ідзе на H-Russia (Mass Murder or Massive Incompetence?; Andrea Graziosi; Robert Thurston; Roman Senkus).

Параўноўваючы абедзьве кнігі і дыскусію на H-Russia, выразна бачна, як радыкальна мяняюцца суадносіны паміж тымі, хто лічыць, што голад быў такі генацыдам, і тымі, хто гэта адмаўляе: вага і сіла аргументаў перамяшчаецца ад другіх да першых.

Яшчэ некалькі гадоў таму казаць пра голад як пра генацыд лічылася прыкметай благога тону. Кожны, хто падымаў гэтую тэму, аўтаматычна лічыўся або ўкраінскім нацыяналістам, або нацыяналістычным прыхільнікам. Цяпер не так. І Снайдэр, і Наймарк добра адукаваныя гісторыкі з элітных універсітэтаў, з самавітым паслужным навуковым спісам і шырокай чытацкай аўдыторыяй. І, што галоўнае, іх складана западозрыць у залежнасьці ад украінскіх нацыяналістаў. Бок тых, хто крытыкуе тэзыс пра голад і генацыд, прадстаўлены гісторыкамі малавядомымі і з правінцыйных універсітэтаў. І, што цікава: іх аргумэнты ўсё больш залежныя ад расейскіх крыніцаў, тым больш не акадэмічных, а папулярных інтэрнэт- публікацый (дастаткова паглядзець, на што спасылаецца аўтар рэцэнзіі на H-Russia).

Іншымі словамі, нядаўнія дыскусіі аб голадзе даюць надзею на пэўную парадыгмальнаю змену адносна таго, як Захад пачынае думаць пра Усходнюю Эўропу. Гэта яшчэ не сама змена — але гэта ўжо яе выразны пачатак.

Ня ведаю, калі падобнае зьмяненьне прыйдзе на Украіну і ці будзе яна мець электаральныя наступствы. Як правіла, украінцы пра ўсё даведаюцца са спазьненьнем і пераважна праз расейскія мас-медыя. Не сумняваюся, аднак, што рана ці позна гэта ўсё ж адбудзецца. Тады і нашым рэгіяналам або іх хаўрусьнікам накшталт Салдаценкі ўсё цяжэй будзе тлумачыць, чаму яны лічаць, што: а) голад ня быў такі генацыдам, б) чаму іх кропка гледжання так падазрона блізкая да Крамлёўскай?

 

* ІНТЭРВІЮ З ТЫМАЦІ СНАЙДЭРАМ ПА-БЕЛАРУСКУ ЧЫТАЙЦЕ ТУТ

 

zaxid.net