Маладая менская галерэя сучаснага мастацтва «Ў» выставіла сябе на грамадзкі суд прысяжных.

Прысяжныя галерэю апраўдалі, але судзьдзя Шалкевіч усё роўна наклаў спагнаньне ў выглядзе штрафу, які галерэі прыйдзецца адпрацоўваць наступныя пяць гадоў.

Абвінавачаньне абскарджваць рашэньне суда не зьбіраецца.

Галерэя «Ў» паўстала перад судом ва ўласным памяшканьні. Ад прыроды белыя сьцены галерэі ў гэты дзень, здавалася, яшчэ болей сьвяціліся дзякуючы віпам беларускай культуры. У прысяжныя былі запрошаныя вядомыя мастакі, пісьменьнікі, журналісты. А судзьдзёй стаў Віктар Шалкевіч, таксама вядомы як сьпявак і шоўмэн.

Цалкам пра падзею чытайце і глядзіце ТУТ.