Трактарам знеслі ўвесь верх, дырэктар музею ледзьве паспеў прыпыніць працы ды выклікаць экспертаў ЮНЕСКА.

З рэстаўрацыі Нясвіжскага замка Радзівілаў працягваюць даходзіць трывожныя сігналы. Спачатку будаўнікі зруйнавалі цэлую трохпавярховую галерэю замка ды аднавілі яе з сучаснай цэглы. Потым начапілі на замкавую вежу недарэчную “цыбуліну”, якая парушыла ўсё стылёвае адзінства… Знішчана шмат аўтэнтыкі: ляпніна, паркет, некаторыя печы, перакрыцці, усё аднаўляецца з гіпсакардону… Цяпер вось дайшла чарга да мосту.

Яго збудаваў у 1915 годзе князь Альбрэхт Радзівіл, бацька 92-гадовай Эльжбеты Радзівіл, якая ў мінулым годзе наведала Беларусь. Да гэтага, калі замак яшчэ выконваў абарончыя функцыі, мост быў пад’ёмны – каб мець магчымасць аператыўна адмежавацца ад ворагаў.

Цалкам чытайце на euroradio.fm