У Коўне ў бібліятэцы Універсітэту Вітаўта Вялікага падчас Міжнароднага кангрэсу даследчыкаў Беларусі адчынілася выстава “Скарбы віленскага музею”. Выстава прысвечная памяцi беларускага дзеяча Сяржука Вiтушкi, якому належыць iдэя адраджэння беларускага музею ў Вiльнi. Выстава будзе доўжыцца да 31 кастрычніка 2013 году.

На выставе экспануецца калекцыя беларускага музею ў Вільні — публікацыі, надрукаванага ў Вільні і Коўне ў першай палове ХХ стагоддзя, а таксама экспанаты, перададзеныя Беларускаму музею ў Вільні віленскімі беларусамі — прыватныя калекцыі Янкі Тулейкі, Адольфа Клімовіча, Аляксея Aнішчыка.

На адкрыцці выставы дырэктарка Беларускага музею ў Вільні Людвіка Кардзіс сказала:

— Ведаю з аповядаў вiленскіх беларускiх дзеячоў, якiя за сваю беларускую дзейнасць былi пакараныя сталiнскiмi лагерамi, што ўсю беларускамоўную лiтаратуру, кнiгi, газеты пад час следства iх прымушалi пад наглядам следчых спальваць у печках. Лiтаратуру канфiскоўвалi. Захоўванне кнiг і газет было проста небяспечным для жыцця iх самых i iх блiзкiх. Кнiгi хавалiся у самых неверагодных месцах. Так, Язэп Шнаркевiч свае дзённiкi закапаў у зямлю. Толькi праз поўвеку, падчас будоўлi новага дому, яго нашчадкi iх знайшлi. Таму прадстаўленыя на выставе кнiгi i газеты прайшлi нялёгкi, пакутлiвы шлях. Мэта нашай выставы паказаць тую невялiчкую частку таго, што было калiсь, прадставiць магчымасць непасрэдна дакрануцца да каштоўных рэлiктаў, азнаёмiць з колiшнiмi густамi i традыцыямi.

Выстава скаладаецца з прыватных калекцыяў, перададзеных музею: Янкi Тулейкi, былога вучня Вiленскай Беларускай Гiмназіi; Адольфа Клiмовiча, беларускага дзеяча, выпускнiка Вiленскай Беларускай Гiмназіi, вязня сталiнскіх лагероў; Аляксея Анiшчыка, беларускага дзеяча, выпускнiка Наваградскай Гiмназіi, вязня сталінскіх лагероў.

У мiжваенны час у Вiльнi выдавалася шмат мастацкай, навукова-папулярнай, дзiцячай лiтаратуры, друкавалiся падручнiкi для школ. Выходзiлi газеты: «Наша доля», «Наша нiва», «Беларуская крынiца», «Сялянская нiва», «Самапомач», «Гоман», «Беларускi голас»; часопiсы: «Хрысьцiянская думка», «Шлях моладзi», «Калосьсе», «Нёман»; гумарыстычны часопiс «Маланка»; дзiцячы часопiс «Заранка», «Пралескi» i iнш.