Пра гэта было абвешчана ў лёнданскай ратушы Гілдхол

Новазэляндка Элеанора Катан стала ляўрэатам Букэраўскай прэміі -2013 за раман «Сьвяціла». 28- гадовая Каттон стала самым маладым пераможцам , а яе 832-старонкавы раман — самым доўгім за ўсю 45- гадовую гісторыю прэміі.

Узнагароду ляўрэату ўручыла жонка прынца Чарльза, герцагіня Корнуэльская Каміла.

Дзеяньне кнігі разгортваецца ў Новай Зэляндыі ў ХIХ стагодзьдзі ў часы залатой ліхаманкі. Галоўны герой рамана прыязджае ў краіну на залатыя капальні, дзе аказваецца ўцягнутым у шэраг розных падзей. Катан атрымала чэк на 50 тыс. фунтаў ( 80 тыс. даляраў).