Лукашэнку, да прыкладу, «падвялі» несвабодныя выбары й суды.


Беларусь перадапошняя ў рэйтынгу дэмакратыі на постсавецкай прасторы. Па шкале «1-7″, дзе «1» — вышэйшая адзнака дэмакратычнага прагрэсу, а «7» — ніжэйшая, Беларусь набрала 6,71 бала.

Да такой высновы прыйшлі аўтары рэйтынгу дэмакратыі ў посткамуністычных краінах Эўразіі, складзенага міжнароднай праваабарончай арганізацыяй Freedom House.

Сярод краін былога СССР вышэйшай адзнакі не атрымала аніводная зь іх. Апошняе месца заняў Узбэкістан.

Кіраўніцтвы Украіны й Грузіі пазначаныя як «пераходны ўрад або гібрыдны рэжым», а Кыргызстана й Арменіі — як «паўаўтарытарны рэжым».

Найбольшага прагрэсу, згодна з аналізам Freedom House, дасягнулі Эстонія, Латвія й Летува. Яны атрымалі «1,96», «2,02» і «2,32» — адпаведна, рэжым у гэтых краінах кваліфікаваны як «кансалідаваная дэмакратыя».