Стаўленьне да ўраду зьвязана, між іншым, з удзелам у рэлігійных практыках.

Зьмяншаецца падтрымка кабінэта Дональда Туска. Дадзеныя апытаньня, праведзенага Цэнтрам дасьледаваньня грамадзкай думкі (CBOS) паказваюць, што за апошні месяц колькасьць праціўнікаў ураду павялічылася на 5%, то бок да 53%.

У лютым незадаволенасьць працай урада выказалі 40% рэспандэнтаў. У сваю чаргу падтрымку заяўляла 25%, а амаль трэць не зьвяртала ўвагі на працу кабінэта.

Аказваецца, што ўрад карыстаецца адносна моцнай падтрымкай сярод заможных палякаў (40%), выпускнікоў ВНУ (36%), а таксама сярод жыхароў буйных гарадоў (35%).

Калі гаворка ідзе пра сацыяльна-прафэсійныя групы, то найбольшай падтрымкай польскі ўрад карыстаецца сярод прыватных прадпрымальнікаў (46%), мэнэджэраў і спэцыялістаў з вышэйшай адукацыяй (33%), чыноўнікаў (32%) і пэнсіянэраў (33%).

Стаўленьне да кабінэта Дональд Туск таксама зьвязанае з палітычнымі поглядамі і ўдзелам у рэлігійных практыках. Рэспандэнты, якія заяўляюць правыя палітычныя погляды, а таксама актыўна ўдзельнічаюць у рэлігійных практыках часьцей, чым іншыя, выказваюць недавер да ўраду Дональда Туска.