Апошнія сталі першымі. Збылося прароцтва. І здарылася гэта, паводле апытання НІСЭПД, яшчэ год таму, калі апазіцыйная «меншасць» і пралукашэнкаўская «большасць» памяняліся месцамі. Аднак, насуперак чаканням, рэжым не абрынуўся. Больш за тое, калі б не дадзеныя апытанняў, то такая неардынарная падзея ў найноўшай гісторыі Беларусі, магчыма, засталася б незаўважанай.

Падзея неардынарная, але не ўнікальная. Цяперашняя электаральная ракіроўка – паўтор ракіроўкі 2002-2003 гг. (Гл. 1. Калонку табл. 1).

Табліца 1. Дынаміка рэйтынгу даверу / недаверу Лукашэнку

03\`03 

12\`10 

03\`11 

06\`11 

09\`11 

12\`11 

03\`12 

06\`12 

Давяраю

34

55

48

34

25

31

42

39

Не давяраю

47

34

42

54

62

55

49

52

Суадносіны Давяраю/Не давяраю

0.7

1.6

1.1

0.6

0.4

0.6

0.9

0.

Прыведзеная ў табл. 1 дынаміка рэйтынгу даверу / недаверу Лукашэнку – добрая нагода абмеркаваць прыроду беларускага грамадства і яго электаральную структуру. Факт яго расколу на прыхільнікаў і праціўнікаў Лукашэнкі даўно ўжо ўспрымаецца ў якасці праўды, што не патрабуе доказаў. Але ў такой логіцы расколатым можна лічыць любое сучаснае грамадства. Звернемся для прыкладу да Польшчы. На прэзідэнцкіх выбарах у 2010 г. Браніслаў Камароўскі ў другім туры набраў 53.01% галасоў, а Яраслаў Качыньскі – 46.99%. А як ідуць справы ў Францыі? І там у другім туры прэзідэнцкіх выбараў у 2012 г. адрыў пераможцы ад пераможанага быў мінімальным: Франсуа Оланд – 51.67%, Нікаля Сарказі – 48.33%.

Тут самы час разабрацца ў тэрмінах. Згодна са слоўнікам гісторыка Аляксандра Ахіезіра, «Раскол – асаблівы паталагічны стан сацыяльнай сістэмы, вялікага грамадства, які характарызуецца вострай застойнай супярэчнасцю паміж культурай і сацыяльнымі адносінамі, распадам ўсеагульнасці, культурнай падставы грамадскага ўзнаўлення, паніжанай здольнасцю пераадольваць супярэчнасці паміж менталітэтам і сацыяльнымі адносінамі, забяспечваць гарманічны кансэнсус».

Наш раскол – гэта, перш за ўсё, сацыякультурны раскол. Тыповы прадстаўнік беларускай «большасці» з’яўляецца носьбітам традыцыйнай, г.зн. дадзяржаўнай культуры, але жыць яму даводзіцца ў сацыяльнай сістэме, у якой дзяржава не проста прысутнічае, а грае гіпертрафавана вялікую ролю. Такая роля дзяржавы яму не ў цяжар, таму што без дзяржаўнай падтрымкі пражыць у сучасных умовах ён не ў стане.

У ходзе сацыялагічных апытанняў прыналежнасць да «большасці» лёгка ідэнтыфікуецца з дапамогай стандартных сацыяльна-дэмаграфічных характарыстык (полу, узросту, адукацыі, месца жыхарства). На групавым партрэце беларускай «большасці» цэнтральнае месца займае пажылая жанчына з сярэдняй і няскончанай сярэдняй адукацыяй, якая пражывае ў сельскай мясцовасці. У залежнасці ад дынамікі сацыяльных выплат яе стаўленне да Лукашэнкі можа мяняцца. Нескладана ўявіць сітуацыю, пры якой прыхільніца беларускага бацькі здольная расчаравацца ў сваім куміры. Аднак у шэрагах «меншасці» ад гэтага не прыбудзе, што і назіраюць незалежныя беларускія сацыёлагі на працягу амаль двух дзесяткаў гадоў.

«Распад усеагульнасці» – адна з характарыстык расколу. Не так ужо і проста адшукаць базавую праблему, на якой у беларускім грамадстве маецца «гарманічны кансэнсус». У гэтым яго адрозненне ад грамадства польскага або французскага. Няздольнасць вызначыцца з месцам Беларусі на геапалітычнай мапе – класічны прыклад «распаду ўсеагульнасці», дакладней немагчымасці яе стварэння (табл. 2).

У снежні 2010 г. ва ўмовах максімальнай электаральнай мабілізацыі грамадства назіралася роўнасць геапалітычных пераваг. Рушыла затым ракіроўка не прывяла да росту колькасці прыхільнікаў уступлення ў ЕС. Перапады ў дачыненні да персаніфікатара аўтарытарнай ўлады не змяняюць геапалітычных перавагаў «большасці». Не змяняюць, таму што крытэрам падзелу беларускага грамадства на «большасць» і «меншасць» з’яўляецца не стаўленне да Лукашэнкі, а аб’ём асобасных рэсурсаў грамадзян. На піку папулярнасці “бацькі” абодва крытэры супадаюць. Але гэта прыватны выпадак, а не агульнае правіла.

Табліца 2. Дынаміка адказаў на пытанне: «Калі б давялося выбіраць паміж аб’яднаннем з Расіяй і ўступленне ў Еўрасаюз, што б вы выбралі?»,%

Варыянт адказу

09\`03

11\`04

12\`05

06\`06

12\`07

12\`08

12\`09

12\`10

12\`11

06\`12

Аб’яднанне з РФ

48

49

52

57

48

46

42

38

41

44

Уступленне ў ЕС

36

34

25

29

33

30

42

38

39

40

Падобны геапалітычны раскол немагчыма сабе ўявіць у заходнееўрапейскіх гарамадствах. Электаральныя супрацьстаянні ў Францыі і Польшчы, якімі б інтэнсіўнымі яны не былі, адбываюцца ва ўмовах так званага базавага кансэнсусу. Палітычная барацьба разгортваецца вакол дэталяў, а ў якасці асноўнага інструмента барацьбы выступае дыялог.

Вернемся ў сакавік 2003-га. Падзенне электаральнага рэйтынгу Лукашэнкі да 26/2% адбілася на ацэнцы курсу развіцця краіны. Няправільным яго лічыла 63% рэспандэнтаў, правільным ў тры разы менш – 21%. Ва ўмовах панавання дадзяржаўнай культуры грамадская свядомасць ня здольная аддзяляць персаніфікатара ўлады ад дзяржаўных інстытутаў і ажыццяўляемай у краіне палітыкі. Як тут не ўспомніць Маякоўскага: «Мы кажам – Ленін, маем на ўвазе – Партыя».

Рэйтынг Лукашэнкі знаходзіцца ў прамой залежнасці ад дынамікі даходаў насельніцтва, але пры яго падзенні попыту на альтэрнатыўную палітыку ў прадстаўнікоў «большасці» не ўзнікае. Гэты факт эмпірычнай сацыялогіяй пацвярджаўся неаднаразова. Неабходна агаварыцца, што падобная брутальная адпаведнасць тэорыі фактам справядлівая толькі ва ўмовах спячага грамадства, ва ўмовах абуджанага грамадства яно не выконваецца, але гэта тэма для асобнай гутаркі.

Пры зніжэнні рэйтынгу Лукашэнкі ад «большасці» пачынаюць адпадаць найменш устойлівыя яго сябры, з якіх пры наяўнасці ўяўлення можна сфармаваць, калі скарыстацца тэрміналогіяй Аляксея Тураўскага, «непрыкаяную большасць» (Беларускі соцыум: непрыкаяная большасць). «Непрыкаяная большасць» – гэта добра нам знаёмыя «нявызначаныя», за галасы якіх ужо які год спрабуе змагацца апазіцыя. Але беспаспяхова. Рэнегатаў з «нявызначаных» не атрымліваецца. Рэнегат, калі звярнуцца да Вікіпедыі, – гэта асоба, якая перайшла з аднаго веравызнання ў іншае; у пераносным сэнсе – чалавек, які змяніў свае перакананні.

Няцяжка заўважыць, што айчынныя «нявызначаныя», адмаўляючыся падтрымліваць Лукашэнку, не мяняюць сваіх перакананняў. А раз так, то і пераход у лагер ідэалагічных праціўнікаў для іх зачынены.

Ігнараванне гэтага факту і прымушае апазіцыю ставіць у раздзел сваіх «пераможных» стратэгіяў задачу барацьбы за «нявызначаных», г.зн. за «непрыкаяную большасць». Як адзначае А. Тураўскі, «у беларускім грамадстве сёння ёсць вялікі, хоць і «спячы» патэнцыял для пераменаў. Але для таго, каб увасобіць яго ў рэальнасць, палітычныя сілы павінны прапанаваць соцыуму менавіта той ідэалагічны пакет і тыя метады і практыкі палітычнай дзейнасці, якія з’яўляюцца сацыяльна запатрабаванымі. На гэты шлях у апошні час усё больш усвядомлена становяцца разважлівыя сегменты апазіцыі, якія да таго ж прыйшлі да ўсведамлення неабходнасці кансалідацыі. («Гавары праўду», «Рух за Свабоду», «ЕўраБеларусь»). Аднак пакуль яны толькі ў пачатку шляху. Грамадства яшчэ вельмі мала ведае аб іх перспектыўных намерах».

Мне застаецца пажадаць разумным суб’ектам апазіцыі поспеху, але пры гэтым я не магу ўтрымацца, каб не нагадаць, што на гэтым шляху з моманту свайго стварэння стаіць ГА «Белая Русь». Яно настойліва прапаноўвае «большасці» «менавіта той ідэалагічны пакет і тыя метады і практыкі палітычнай дзейнасці, якія з’яўляюцца сацыяльна запатрабаванымі». Асаблівых поспехаў, аднак, пакуль не відаць. Нягледзячы на дзяржаўную падтрымку толькі 6% рэспандэнтаў у траўні 2011 чулі пра існаванне грамадскай арганізацыі, якая, па словах яе хроснага бацькі, па сумяшчальніцтве першага намесніка адміністрацыі прэзідэнта Аляксандра Радзькова, зарабіла аўтарытэт і павагу ў беларускім грамадстве.

А. Радзькоў ўжо неаднаразова заяўляў пра гатоўнасць пераўтварыць сваё стварэнне ў партыю. Пра яе папулярнасць можна меркаваць па апытанні, праведзеным НІСЭПД у верасні 2011 г.: толькі 4% апытаных выказалі жаданне ўступаць у будучую партыю.

Чаму ж, нягледзячы на дзяржаўную падтрымку і запатрабаваны ідэалагічны пакет ГА «Белая Русь» не ў стане прыцягнуць да сябе ўвагу «большасці» хай і ў яе змененым варыянце? Для адказу на гэтае пытанне мне давядзецца паўтарыць, што ва ўмовах панавання дадзяржаўнай культуры «большасць» ня здольная ацэньваць інстытуты, якія б сігналы яны не падавалі. Гэта правіла ўтрымлівае два выключэнні: войска і праваслаўная царква. Толькі яны валодаюць уласнымі рэйтынгамі даверу ніяк не звязанымі з рэйтынгам даверу да кіраўніка дзяржавы.

Гаворка, зразумела, ідзе пра «большасць». У расколатым грамадстве ў «меншасці» свае куміры і свае крытэры іх ацэнкі.