Здаецца, мы ўжо ведаем не толькі пераможцу прэзыдэнцкай гонкі, але і прайграўшага.

Пры гэтым, на жаль, прайгралі не 9, а ўсяго адзін.

У кампанію «Гавары праўду» нехта (не будзем на гэты раз разважаць, хто менавіта) уклаў велізарныя грошы. Зразумела, што толькі той, хто ўзяў / грошы / абавязаны за іх даць справаздачу. Не чэкам — так вынікам.

Якога выніку дасягнула «Гавары праўду»?

Някляеў стаў «адзіным» і, як вынік, лідэрам / дагэтуль / раздробненай апазіцыі? Не …

Някляеў стаў сапраўдным лідэрам грамадскага меркавання, «бацькам нацыі», у якога «цяпер не атрымалася, але ў наступны раз мы падрыхтуемся па ўсіх франтах і абавязкова пераможам»? Ні ў якім выпадку: ён застаецца толькі адным з усіх 9-ці апазіцыянераў. Па некаторых сацыялагічных дадзеных, так нават не лідэрам па рэйтынгу — Саннікаў апярэджвае.

Някляеў правядзе паспяховую Плошчу? Ніколі ў жыцці. Нават калі Плошча будзе гіперпаспяховай, збярэ 100 тысяч чалавек, у кандыдатаў няма адзінага сцэнару. Хацелася б мне паглядзець на гэты мітынг, дзе ў кожнага апанента ўлады будзе свой «чырвоны куток», і людзі будуць слухаць таго, хто бліжэй.

Калі ж, да «гадзіны Х», яны ўсё-ткі да чаго-небудзь дагаворацца, то гэта ўсё роўна не абяцае нічога добрага. Калі Плошча будзе больш-менш (збярэ тысяч трыццаць, як пры Мілінкевічы), то гэта будзе азначаць, што ў «новай апазіцыі» на гады наперад ёсьць прадмет для сварак і скандалаў: хто ж больш мае права апеляваць да гэтага поспеху. Груба кажучы — хто гаспадар гэтай самай Плошчы. Калі ж будзе няўдача, то прадмет для грызні будзе ня менш актуальным: хто ўсё-ткі  заваліў справу, га?

У такой сітуацыі «Гавары праўду» трапляе ў пат: ідзеш на выбары да канца — застаешся статыстам, «адным сярод усіх», але, пардон, як так — грошы былі ж у цябе аднаго?!

Здымаешся з выбараў — будзе як пасля тэледэбатаў: праз гадзіну пасля дэмаршу ўсе забываюць пра тваё існаванне.

Ідзеш на Плошчу паспяховую — трапляеш у адну «г***кучу» апазіцыйнай палемікі, ідзеш на Плошчу няўдалую — трапляеш у другую «г***кучу», ад парадкавага нумару (2) — зусім ня менш смярдзючую.

Які палітычны вынік? У любым выпадку — адмоўны.

У гэтай сітуацыі ў Някляева было і застаецца адзінае прыстойнае выйсце: пераканаць усіх кандыдатаў да зняцця, і, як ініцыятару гэтага працэсу, зноў заявіць пра сабе як аб апазіцыйным лідары.

Аднак мы ўжо ведаем, што гэтая спроба з трэскам праваліліся: ідэю не падтрымаў ні адзін з астатніх васьмярых.

А што дзіўнага? У выніку «пшыку» Някляева ніхто з іх роўным лікам нічога не губляе.

Наадварот, іміджава набываюць: глядзіце, мы яму ні ў чым не прайгралі, хоць і былі бяз грошай.

P.S. Ёсць яшчэ варыянт, пры якім ад наяўнай сітуацыі Някляеў ўсё-ткі выйграе. Аднак гэты варыянт заснаваны на дапушчэнні, што канчатковай мэтай кампаніі «Гавары праўду» была не перамога на прэзідэнцкіх выбарах, а развал існай апазіцыі. З гэтага пункту гледжання, вядома, Някляеў і Ко цалкам дамагліся свайго. Аднак, мы ж у гэтую тэорыю не верым!

 

pkuznetsoff.blogspot.com