Сайт праекта РГА «Белая Русь» Белорусская группа развития апублікаваў каментар віцэ-прэзідэнта Фонду «Цэнтр палітычных тэхналогій» Сяргея Міхеева па пытанні аб магчымых наступствах еўрапейскай інтэграцыі Беларусі.

Магчымасці Беларусі стала балансаваць на мяжы канфлікту інтарэсаў Захаду і Расеі абмежаваныя яе геапалітычным становішчам. Ёй не атрымаецца практыкаваць такую «мяккую шматвектарнасць», якую можа дазволіць сабе, да прыкладу, Казахстан, які не мае выхаду на заходнія межы былога СССР, а таксама мае іншыя альтэрнатыўныя палюсы прыцягнення ў выглядзе Кітая, суседзяў па Цэнтральнай Азіі, цюркскага і (яшчэ шырэй ) мусульманскага свету.

 

Беларусь знаходзіцца на пярэднім краі размежавальнай лініі паміж сферай інтарэсаў Расеі і Захаду. Ніякіх іншых гульцоў тут няма, і не прадбачыцца. Таму бакі будуць узмоцнена схіляць яе да таго, каб вызначыцца больш выразна. І адзіны рэальны варыянт, альтэрнатыўны нармальным адносінам з Расеяй, гэта стаць «другой Украінай» і ўліцца ў шэрагі лімітрофных дзяржаў, якія прадаюць сваю ролю геапалітычнага буфера паміж Еўропай і Расеяй, а таксама пляцоўкі для аказання Захадам ціску на Маскву. Пры гэтым, рана ці позна прыйдзецца адназначна прадэклараваць вектары на інтэграцыю з заходнім светам — уступленне ў НАТА і ЕС.

Адразу абмоўлюся, што я выдатна разумею, што абодва патэнцыйныя праекты — збліжэнне з Захадам і збліжэнне з Расеяй — па многіх пунктах маюць эфект «перакрыжавання». Цэлы шэраг патэнцыйных дывідэндаў і патэнцыйных праблемаў і ў тым, і ў іншым выпадку досыць падобныя і, у вядомай ступені, дублююць адзін аднаго. Таму разглядаць іх я не бачу сэнсу.

Тым не менш, на мой погляд, ёсць і шэраг прынцыповых адрозненняў, на якіх варта звярнуць увагу асобна.

1. У выпадку выбару заходняга вектара абсалютна непазбежны курс на прамы канфлікт з Расеяй, таму што менавіта гэта і ёсць галоўны фактар, які цікавіць заходніх партнёраў. Толькі гэты «тавар» цяпер можна досыць эфектыўна «прадаваць» на геапалітычным «рынку». Усё астатняе уяўляе толькі перыферыйную, дапаможную цікавасць. Сітуацыя жорсткага выбару практычна непазбежная і з часам будзе станавіцца толькі ўсё больш актуальнай. У той жа час, гэтак жа непазбежныя і наступствы такога выбару (гл. ніжэй). У выпадку з Расеяй жорсткасць такога выбару значна ніжэйшая. Расея ні цяпер, ні ў агляднай гістарычнай будучыні не плануе і не будзе гатовая да аказання сіметрычнага зваротнага ціску ў заходнім кірунку.

 

Максімум на што яна будзе здольная — палітыка стрымлівання.

2. Непазбежным стане радыкальнае змяненне цывілізацыйнага кода Беларусі і яе насельніцтва. З аднаго боку, гэта будзе натуральнай, тэхналагічнай умовай для выбару заходняга вектара. З іншага, хутчэй за ўсё, рушыць услед прамое патрабаванне ад заходніх партнёраў у дадзеным напрамку. Гэтае змяненне кода ўключае ў сябе цэлы комплекс фактараў, пачынаючы ад перагляду гісторыі і заканчваючы татальнай вестэрнізацыяй (відавочнай і схаванай) у стылі сучаснага заходняга постмадэрну.

3. У тэхналагічным плане гэта пацягне патрабаванні зняць кантроль з інфармацыйнага поля, забяспечыць свабодныя выбары (з абавязковым сыходам А. Г. Лукашэнкі), адкрыць доступ заходнім НДА, стварыць рэжым найбольшага спрыяння для празаходняй беларускай апазіцыі. Усе гэтыя крокі натуральным чынам дэстабілізуюць унутрыпалітычную сітуацыю ў краіне. Па крайняй меры, кантроль за гэтай сітуацыяй з боку цяперашніх уладаў будзе сур’ёзна аслаблены і пасля цалкам згублены. Нельга выключаць і лавінападобнага развіцця падзей (чарговы «каляровы» праект стане цалкам магчымы ў выпадку паслаблення вертыкалі ўлады) з непрадказальнымі наступствамі для цяперашняга кіраўніцтва краіны.

4. Змяненне кода таксама непазбежна з часам прывядзе да рэанімацыі забытых геапалітычных праектаў.

 

Можна з вялікай доляй верагоднасці прадказаць радыкальнае ўзмацненне ролі Польшчы і Літвы, якія могуць стаць «аператарамі» заходняга праекта рэформаў у Беларусі з верагодным эфектам абмежавання рэальнага суверэнітэту.

5. У абавязковым парадку будзе пастаўленае і пытанне аб змене мадэлі эканамічнай мадэлі. Улічваючы той факт, што Беларусь не валодае магчымасцю экспартаваць сыравіну, хутчэй за ўсё, яе эканоміку напаткае лёс прыбалтыйскіх дзяржаваў. Толькі асобныя, найбольш эфектыўныя прадпрыемствы будуць набытыя з непазбежнай радыкальнай рэструктурызацыяй вытворчасці. Адным з наступстваў зменаў у эканоміцы стане беспрацоўе і масавая міграцыя працаздольнага насельніцтва за межы краіны.

6. Пры гэтым радыкальны разрыў з Масквой, хутчэй за ўсё, вымусіць Расею перайсці да схаванай і адкрытай падтрымкі прарасейскай апазіцыі ў краіне, якая абавязкова з’явіцца ў тым ці іншым выглядзе. Да прыкладу, яе касцяк могуць скласці вайскоўцы і працаўнікі іншых «сілавых» ведамстваў, якіх прыйдзецца масава скарачаць ў сувязі з выдаткамі пераходу да новай эканамічнай мадэлі, а таксама натуральным скарачэннем ваеннай інфраструктуры ў сувязі з разрывам кааперацыі з Расеяй у гэтай сферы.

Натуральна, што ўсе апісаныя наступствы адбудуцца не адразу. Для гэтага спатрэбіцца час. Але важна разумець, што ў выпадку прынцыповай змены вектару яны сапраўды непазбежныя.

Што ж тычыцца пазітыўных дывідэндаў ад такой пераарыентацыі, то іх ацэнка залежыць ад сістэмы каштоўнасцяў таго, хто гэты працэс ацэньвае. Інтэграцыя з Еўропай тэарэтычна, мабыць, магчымая. Але пры гэтым, трэба дакладна разумець чатыры рэчы:

1. Перспектыва рэальнай інтэграцыі вельмі далёкая. Вопыт Турцыі, былых рэспублік Югаславіі, Украіны і Малдовы гэта цалкам адназначна дэманструе. Прычым, канчатковы вынік не гарантаваны.

2. Інтэграцыя магчымая толькі на ўмовах ЕС і НАТА. У гэтай сістэме каардынат Беларусі будзе на вельмі доўгі час (магчыма на стагоддзі) адведзеная цалкам канкрэтная роля ўскраіны Еўропы і інструмента для ціску на Расею.

3. Усе выдаткі інтэграцыі (і абумоўленыя, і любыя іншыя) Беларусі прыйдзецца, хутчэй за ўсё, пераадольваць самастойна. Вопыт паказвае, што няма ніякіх падставаў сур’ёзна разлічваць на тое, што Захад гатовы будзе ўзяць Беларусь «на ўтрыманне».

4. Адначасова, неабходна ўсведамляць, што Расея застаецца значным гульцом сусветнай палітыкі і нельга выключаць сытуацыю, пры якой Захад можа дамаўляцца з Расеяй па нейкіх глабальных пытаннях, ігнаруючы інтарэсы Беларусі. Або “закрываць вочы” на дзеянні Расеі, сакрэтна прызнаючы “статус кво”, як гэта нядаўна адбылося ў выпадку з Паўднёвай Асеціяй і Абхазіяй. У гэтым выпадку, усе намаганні беларускага кіраўніцтва па выпрацоўцы новага курса могуць раптоўна і цалкам нечакана абнуліцца.

5. Постсавецкая практыка паказвае, што ў рэальным выйгрышы пры такім раскладзе падзей аказваюцца дастаткова абмежаваныя групы мясцовай палітычнай і бізнэс-эліты, чый адносны (і не заўсёды гарантаваны) дабрабыт паразітуе на сістэмным крызісе ўсяго жыцця дзяржавы і грамадства.

Што жа датычыцца насельніцтва, то ў выпадку з Беларуссю першапачатковая рэакцыя на такія крокі можа апынуцца і досыць пазітыўнай, што звязана з фактычнай адсутнасцю ў беларускага грамадства негатыўнага вопыту шокавых ліберальных рэформаў (ва ўсіх сферах жыцця). Але затым рэзка негатыўная рэакцыя таксама непазбежная. Кампенсаваць яе будзе складана, бо з рэальных інструментаў уздзеяння ва ўладаў застанецца толькі два рычагі: вестэрнізаваная масавая культура (уключаючы СМІ) і права неабмежаванага выезду з краіны.

 


Сяргей Міхееў – віцэ-прэзідэнт Фонду «Цэнтр палітычных тэхналогій», http://politcom.ru/

 

 

bgr.by