За што на Празе пабілі беларусаў?

cms-image-000022118.jpg
апублікавана: 15.08.2012
крыніца:

На днях у Варшаве павінен быў адбыцца футбольны турнір на кубак Беларускага дома з удзелам каманд тэлеканала «Белсат», «Еўрарадыё», «Еўрапейскай Беларусі» і Беларускага інфармацыйнага дома. Але закончыўся матч грубым збіццём беларусаў польскімі хуліганамі.

Чаму так адбылося, разбіралася «Тут і цяпер».

На стадыёне гімназіі № 23 на варшаўскай вуліцы Тарнавецкай у адпаведнасці з афіцыйным дазволам кіраўніцтва навучальнай установы павінен быў пачацца матч. Аднак у гэты час стадыён быў заняты — дзве каманды мясцовых жыхароў гулялі ў футбол.

Нягледзячы на настойлівыя просьбы кіраўніцтва гімназіі, каманды адмаўляліся пакінуць поле. Пры гэтым палякі сталі пагражаць беларускім гульцам і балельшчыкам.

Гульцы «Белсата», «Еўрарадыё», «Еўрапейскай Беларусі» і Беларускага інфармацыйнага дома чакалі каля паўгадзіны, потым балельшчыкі сталі развешваць на агароджы стадыёна бел-чырвона-белыя сцягі,

спадзеючыся, што вось-вось пачнецца матч на кубак Беларускага дома.

Аднак, убачыўшы беларускія сцягі, палякі сталі іх зрываць з агароджы.

Пры гэтым у адрас тых, хто сабраўся сярод беларусаў (многія з іх прыйшлі з дзецьмі, было шмат дзяўчат і жанчын), сыпаліся брудныя абразы і пагрозы накшталт: «Зараз пад’едуць нашы сябры з бітамі і мы вас заб’ем».

Потым хуліганы перайшлі да дзеянняў — павалілі на зямлю і пачалі збіваць нагамі арганізатара турніру, судырэктара Беларускага дома Змітра Бародку, які прыйшоў на матч з двума маленькімі сынамі. Фотажурналіст charter97.org Іван Мяжуй спрабаваў здымаць напад на фотаапарат. У выніку яго таксама збілі, паваліўшы на зямлю, а затым забралі фотакамеру.

На месца здарэння прыехала паліцыя, але хуліганы ўжо паспелі знікнуць. Змітра Бародку і Івана Межуя павезлі на хуткай дапамозе ў бальніцу.

У дырэктара Беларускага дома зламаны нос, у журналіста разбіта галава — яму наклалі швы, а таксама зламаны палец.

Меркаваннямі, чаму так адбылося, з «Тут і цяпер» падзяліліся журналісты Сяргей Комлач, Міхась Янчук, Зміцер Новікаў (дырэктар «Эўрарадыё») і літаратар Адам Глобус.

Апытанне «Тут і цяпер»

Каментары