Кошт: 30 тысяч беларускіх рублёў (без уліку дастаўкі). Кнігу можна замовіць праз э-мэйл [email protected], ці набыць у рэгіянальных распаўсюднікаў. Шукайце таксама ў кнігарнях.
Замаўляючы кнігу праз [email protected], у полі «Тэма» пазначайце «Рэвізія Полацкага ваяводства 1552 года» У замове пазначайце свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозьвішча і ініцыялы, а таксама тэлефон для камунікацыі.
З дадаткам «Апісанне полацкіх уладычных, манастырскіх і царкоўных зямель рэвізорамі 1580 года». Публікацыя падрыхтавана на падставе выданняў: Полоцкая Москва, 1905; Описание полоцких владычных, монастырских / подг. к изд. И.И. Лаппо. Москва, 1907.
Укладальнік і аўтар прадмовы: Васіль Варонін. Геаграфічны паказнік-каментар: Віктар Цемушаў
Васіль Варонін. ПРАДМОВА . 6
Іван Лапа. ПРАДМОВА . 15
ПОЛАЦКАЯ РЭВІЗІЯ 1552 года . 26
Замок Полоцкий . 26
Стрельба замку Полоцкого . 34
Пушкары замковые . 35
Будоване замковое в Полоцку, где воевода мешкаеть . 36
Место Полоцкое . 37
Напервей, посад Великий отца Воскресенского и Офанасовского . 37
Другий посад Заполоцкий . 42
Третий посад Островский . 44
Четвертый посад Екиманский . 44
Пятый посад Слобоцкий . 45
Повинность места Полоцкого . 45
Доходы з места Полоцкого на господара его милость . 46
Доходы на пана воеводу полоцкого . 46
Доходы войтовские . 47
Доходы местские . 47
А то суть мещане под тым же прысудом права майдыборского, которые имене свои мають . 48
Козаки замку Полоцкого . 58
Слуги панцерные [и путные] замку Полоцкого . 59
Псарцы замку Полоцкого . 66
Люди прыгонные замку Полоцкого . 66
Палене попелов на воеводу . 72
Двор Черсвяцкий, к замку прыслухаючый . 73
Другий дворец замковый Белчыца . 79
Шляхта Полоцкая . 81
Церков Полоцкая . 150
ДАДАТАК. Апісанне полацкіх уладычных, манастырскіх і царкоўных зямель рэвізорамі 1580 года . 163
Спіс прынятых скарачэнняў . 181
ІМЯННЫ ПАКАЗНІК . 182
Віктар Цемушаў, Зміцер Віцько. ГЕАГРАФІЧНЫ
ПАКАЗНІК-КАМЕНТАР . 207
Васіль Варонін. Прадмова (фрагмэнт)
Рэвізію Полацкага ваяводства 1552 года з поўным правам можна залічыць да гістарычных помнікаў, якія належным чынам яшчэ не ацэненыя нашай навукай. Спасылкі на Полацкую рэвізію мы сустракаем не так часта нават у спецыяльнай літаратуры, прысвечанай гісторыі Беларусі і Вялікага Княства Літоўскага XVI стагоддзя. Цяжка сказаць, што стала таму прычынай. Магчыма, справа ў тым, што рэвізію звычайна разглядаюць як крыніцу па сацыяльнай і эканамічнай гісторыі. Можа быць, прычынай таму стаў яе рэгіянальны характар. Аднак у рэчаіснасці значэнне Полацкай рэвізіі зусім не абмяжоўваецца пытаннямі гаспадарчага жыцця і сацыяльнай структуры насельніцтва. Тое самае можна сказаць і пра рэгіянальны характар апісання — нягледзячы на тое, што галоўным аб’ектам увагі рэвізораў было, безумоўна, Полацкае ваяводства, мы знаходзім у рэвізіі даволі шмат звестак па гісторыі іншых зямель Вялікага Княства Літоўскага. Ёсць тут і матэрыялы, якія датычацца суседніх дзяржаў.
Перш чым пачаць гаворку непасрэдна пра рэвізію, варта некалькі слоў сказаць пра эпоху і ўмовы, у якіх яна была створаная.
Пачынаючы з 1501 года, калі была адноўленая персанальная унія паміж Каралеўствам Польскім і Вялікім Княствам Літоўскім, гэтымі дзвюма дзяржавамі практычна ўвесь час аж да выгасання дынастыі Ягелонаў у 1572 годзе кіраваў адзін манарх. Спачатку гэта быў Жыгімонт І Стары, а потым яго сын Жыгімонт ІІ Аўгуст. У два апошнія дзесяцігоддзі свайго доўгага кіравання Жыгімонт Стары (памёр у 1548 годзе) жыў пераважна ў Польшчы і мала займаўся справамі Вялікага Княства. А гэтыя справы часта вымагалі асабістага ўдзелу манарха. Без гэтага ўдзелу не маглі вырашацца многія, у тым ліку жыццёва важныя праблемы: ад гаспадарчых да ваенна-палітычных. І сітуацыя паказвала, што цэлы шэраг гэтых праблем сапраўды патрабаваў неадкладнага вырашэння.
У 1544 годзе на Берасцейскім сойме адбылася перадача ўлады ў Вялікім Княстве Літоўскім 24-гадоваму каралю і вялікаму князю Жыгімонту ІІ Аўгусту. Жыгімонт І Стары захаваў за сабой толькі вярхоўную ўладу над Вялікім Княствам. Малады гаспадар энергічна ўзяўся за справу, і адным з яго першых мерапрыемстваў было правядзенне рэвізій гарадоў і цэлых зямель Вялікага Княства. Ужо ў 1545 годзе была праведзеная рэвізія ўкраінскіх замкаў: Уладзіміра, Луцка, Крамянца, Вінніцы, Брацлава і Жытоміра. Адначасова апісваліся сёлы, якія належалі (цягнулі) да гэтых замкаў. Рэвізіі 1545 года з усёй відавочнасцю паказалі неабходнасць такіх мерапрыемстваў, бо стан замкаў аказаўся папросту катастрафічным. Шчасце, што Вялікаму Княству ў гэты час не давялося весці абарончых войнаў на паўднёвым кірунку.
Чытайце таксама: Кніга магістрата места Полацка 1727 г.
Набываце нашыя выданьні ў нашых рэгіянальных распаўсюднікаў:
Баранавічы — Руслан Равяка, п/с 13, 225409, Баранавічы-9, тэл. (029) 767-20-37.
Барысаў — Кандратовіч Аляксей, тэл. +375 29 506-66-44
Берасьце — Ігар Бараноўскі, тэл. (0162) 25-61-55, (029) 800-01-57
Віцебск — Барыс Хамайда, тэл. (0212) 34-52-41, (029) 892-24-01
Гомель — Яўген Меркіс, тэл. (044) 749-41-66;
Дзяніс Федарэнка, тэл. (029) 733-55-22.
Горадня — Эдвард Дмухоўскі, тэл. (029) 133-87-17.
Магілёў — Алесь Асіпцоў, тэл. (0222) 25-57-85, (029) 625-57-85.
Маладэчна — Алесь Кштальтны, тэл. (044) 792-36-88, (033) 602-19-74.
Мазыр — Дамарад Вадзім (8029) 732-75-93
Менск — Сяргей Бахун, тэл.(029)724-54-56, (029) 624-54-56 .
Шукаем распаўсюднікаў зь іншых мясьцінаў.
Каментары