Займальная вытрымка з артыкула Барыса Сінюкова “Вынішчэнне навукі”, у якой разглядаецца ўклад расейцаў ва ўласную навуку, на прыкладзе геаграфічных даследванняў. Немалаважна, што напісана гэта самім расейцам, з чаго цяжка абвінаваціць аўтара ў перадузятасці і “свядаміцтве”.

Хаця дзіва, што дагэтуль не з’явілася падобдных тэкстаў, якія б выкрывалі “прысвойніцкую” дзейнасць усходняга суседа. Ці то датычна моўных запазычанняў, ці то фальклорнай спадчыны, ці то мастацкай творчасці і інш. Або як у дадзеным выпадку “прыхватызацыі” чужых герояў і выбітных асоб.

“Я падбіраюся да галоўнага. Краіны, дзе пераследуюць навукоўцаў і навукі, якія не падабаюцца ўладарам, непазбежна ператвараюцца ў адсталыя краіны, як бы не пыжыліся іх кіраўнікі, як бы не прыўкрашвалі рэчаіснасць паслухмяныя ім пісакі гісторыі.

Я са школы заўважыў, што амаль усе сусветныя адкрыцці і вынаходствы зрабілі рускія. Міхайла ж Ламаносаў наогул мастак на ўсе навукі. Любая кніга па любой навуцы абавязкова ў прадмове пачынаецца з Ламаносава, пасля ідзе хто-небудзь з “заснавальнікаў”: Маркс, Энгельс, ну, і наш Ленін. Але не гэта галоўнае. Варта было каму-небудзь з замежных карыфеяў, з’явіцца ў нашай Акадэміі навук у камандзіроўку, хоць на тыдзень, як тут жа яго ўключалі ў рускія навукоўцы: “рускі навуковец Эйлер вырашыў …”, “рускі навуковец Бярнулі адкрыў …” і гэтак далей. Паводле Энгельса я нават напісаў артыкул, пра яго “Паходжанне сям’і, прыватнай уласнасці і дзяржавы”, так як яна наўпрост закранала маю цікавасць да гісторыі якраз “з самага пачатку”. Паступова я зразумеў, што “ўклад рускіх навукоўцаў”, выключаючы Мендзялеева і яшчэ сяго-таго, практычна роўны нулю. Чарапанаў са сваім паравозам, Яблычкаў са сваёй “свечкай”, ад якой адразу страціш зрок, Кулібін з драўляным гадзіннікам і мастом, і шмат іншых – гэта проста навуковая фантастыка, накшталт Стругацкіх, і не варта надаваць ім вялікага значэння.

Але я рускі чалавек і ведаў, што намі вынайдзена атамная бомба праз чатыры гады пасля амерыканцаў, а Гагарын у космас паляцеў нават раней за амерыканца. Потым я даведаўся, што бомбу ў амерыканцаў больш чым напалову скрала КГБ, а ракету, прымусіўшы насельніцтва есці траву, зрабіла нават Паўночная Карэя. Пакістан з яго-та навуковым патэнцыялам – ядзерная дзяржава. І я вырашыў, што не ў навуковым патэнцыяле краіны справа, а ў патэнцыяле Ямеліна-дуракова “хотения и щучьего веления”. І мне стала цікава. Трапляецца мне кніга: І. П. Магідовіч, В. І. Магідовіч “Нарысы па гісторыі геаграфічных адкрыццяў” у 5 т., т. 4, М., Асвета, 1985. І я яе чытаю.

Прадстаўленыя даследаванні ў асноўным тычыліся толькі рэльефу мясцовасці бараметрычнага азначэннямі вышынь і астранамічнымі вылічэннямі каардынат. І на аснове іх створаны прыблізныя карты з нанясеннем рэк, горных ланцугоў і іншых асаблівасцяў рэльефу. Аб геадэзіі на аснове трыангуляцыі гаворкі тады, у 19 стагоддзі, наогул не ішло. На гэтым прыкладзе я хачу паказаць, хто ж усё-такі даследаваў Русь, рускія ці замежнікі? Вельмі коратка, у храналагічным парадку, за 19 стагоддзе пералічу імёны, звязаныя з гісторыяй геаграфічных адкрыццяў на прасторах нашай радзімы, Расіі.

1. Севярын Васілій Міхайлавіч у 1803 г. вывучаў Прыбалтыку і Палессе (несумнеўных рускіх буду вылучаць у тэксце).

2. Азярэцкоўскі Нікалай Якаўлевіч ў 1814 г. вынайшаў выток Волгі. Вось як гэта апісана: “На ўзвышшы (Равяніцкія горы, 300 м) ён убачыў калодзеж, куды збіраецца вада з шырокага балота, парослага ельнікам; яна здавалася стаялай, але ціха прабіралася ручайком у яры. Ручаёк праходзіць два азярца і, “ўзбагаціўшыся” вадой, упадае ў возера Сцерж, дзе ўжо бачна яго цячэнне. Ручай, што выцякае са Сцержа – ужо  Волга – прымае ў сябе Руну, а затым праходзіць праз два малых возера. Першае, Уселуг, не замярзае нават у суровую зіму дзякуючы моцным крыніцам; паблізу другога возера, Пяно, знаходзіцца выток Заходняй Дзвіны – азярцо Дзвінец”. Гэта было першае дакладнае апісанне вытока Волгі. Увосень ён даследаваў усеяны мноствам вялікіх і малых астравоў Селігер, што ляжыць вышэй за ўсе мясцовыя азёры. Хоць Азярэцкоўскі і Нікалай Якаўлевіч, я яго ў рускія не вылучыў. Хутчэй ён польскі габрэй, чым рускі, прытым, які прыбыў да нас якраз пасля выгнання Напалеона. (Азярэцкоўскі нарадзіўся ў 1750 г.  у в. Азярэцкае Маскоўскай губерні. Бацька святар Якаў Азярэцкоўскі. Заўвага З. Крымоўскі)

3. Гедэнштром Мацвей Мацвеевіч, рыжскі мытнік і былы студэнт, якога выслалі ў Сібір, займаўся даследаваннем Новасібірскіх астравоў, напісаў тры кнігі: “Падарожжа Геденштрома па Ледавітым моры” (1822), “Апісанне берагоў Ледавітага мора ад вусця Яны да Баранава каменя” (1823), “Урыўкі пра Сібір” (1830). У яго ў экспедыцыі служыў Якаў Санікаў, паляўнічы, напэўна, той самы, чыім імем названая так і не знойдзеная пасля “Зямля Санікава”.

4. Эверсман Эдуард Аляксандравіч, “выхадзец з Германіі”, у 1820 г. высветліў, што Мугаджары з’яўляюцца працягам Уральскіх гор на поўдні.

5. Урангель Фердынанд Фёдаравіч ў 1820-1827 гг. “паклаў на карту” бераг Сібіры ад вусця Калымы да мыса Вялікага Баранава, востраў Мядзвежы, паўночны бераг Чукоцкага паўвострава, плошча паміж вусцямі Калымы і Індыгірцы.

6. Анжу Пётр Фёдаравіч ў 1821-1823 гг. апісаў паўночны бераг Сібіры паміж рэкамі Аляньком і Індыгіркай.

7. Карэлін Грыгорый Сілыч, якога высылалі за карыкатуры на Аракчэева ў 1822 г. у Арэнбург, пасябраваў з Эверсманом і дапамагаў яму ў працы.

8. Ледэбур Карл Фрыдрыхавіч, прафесар Дэрптскага універсітэта, у 1826 г. і Бунге Аляксандр Андрэевіч, лекар, вывучалі вытокі Абі і Катуні, Алтай, апублікавалі “Апісанне Алтайскага гор і Заангорска-Кіргізскіх стэпаў” у 1829-1830 гг., прычым на нямецкай мове.

9. Купфер Адольф Якаўлевіч, геафізік у 1828 г. вывучаў Урал і высветліў, што на поўнач ад Залатавуста Урал паніжаецца. Між Екацярынбургам і Ніжнім Тагілам ён не выявіў высокіх гор – Урал тут нібы “раствараецца” у раўніне, ператвараючыся, насуперак старым картам, у плато, прарэзанае ў шэрагу месцаў рэкамі.

10. Эрнэст Карлавіч Гофман і Гельмерсен Грыгорый Пятровіч (абодва ўраджэнцы Прыбалтыкі, горныя інжынеры) у 1828-1829 гг. даследавалі Паўднёвы Урал, нанеслі яго на карты. Затым у 1847-1850 гг. Гофман ўзяўся за Паўночны Урал. Дапамагаў яму Кавальскі Марыян Альбертавіч, паляк і два безыменных тапографа, але

11. Рэгулі Антал, вугорскі падарожнік, яшчэ раней за іх пабываў тут і перадаў Гофману сваю схематычна карту Урала.

12. Геблер Фрыдрых Вільгельмавіч, лекар, па ўласнай ініцыятыве даследаваў Алтай, знайшоў яго вышэйшую кропку – гару Бялуха, у 1833-1835 гг. склаў першую карту Алтая.

13. Шрэнк Аляксандр Іванавіч, батанік, у 1837 г. вывучаў раку Пячору, Вяляліказямельскую тундру, Вялікаазямельскі хрыбет, Паўночны Урал.

14. Аляксандраў Аляксандр Аляксандравіч у 1837 г. зняў на карту сярэднюю Кубань.

15. Мурчысон Радэрык запрошаны ў Расею ў 1840 г. дзеля абследавання Белага мора, рэк Пінегі, Дзвіны, Югі і Сухоны (старажытная здабыча і сплаў лістоўніцы). Мурчысон вылучыў тут геалагічную сістэму або перыяд, названую Пермскай. У 1845 г. Мурчысон апублікаваў у Англіі працу «Геалагічная будова Еўрапейскай Расеі і хрыбта Уральскага».

16. Чыхачоў Пётр Аляксандравіч толькі ў 1842 г. пачаў даследаваць па заданні штаба корпуса горных інжынераў Алтай і Саяны.

17. Міддэндорф Аляксандр Фёдаравіч ў 1842 г. узначаліў экспедыцыю на Таймыр, пазней Нарыльск.

18. Кайзерлінг Аляксандр Андрэевіч, геолаг і палеантолаг разам з сынам знакамітага Крузенштэрна, Паўлам Іванавічам, ваенным мараком, якія выконвалі тапаграфічныя і астранамічныя працы у 1843 г. даследавалі зноў ж такі раку Пячору і дасягнулі Паўночнага Урала. Старадаўнім гандлёвым шляхам падняліся па рацэ Ухце да Усьць-Сысольска. Працаваў пад кіраўніцтвам Мурчысона.

19. Гельмерсен Г. П. вывучаў ў 1840 г. вытокі Волгі і возера Селігер пад кіраўніцтвам таго ж Мурчысона.

20. Штукенберг Іван Фёдаравіч у 1844-1849 гг. выдаў кнігу «Гідраграфія Расейскай дзяржавы».

21. Невельскі Генадзій Іванавіч ў 1849 г., даставіўшы груз праз мыс Горн у Петрапаўлаўск на Камчатцы, самавольна, без дазволу ўладаў, распачаў спробу і адкрыў праліў паміж Сахалінам і мацерыком.

22. Сільвергельм Густаў Карлавіч, палкоўнік рускага Генеральнага штаба, у 1850-1852 гг. засняў раёны Заходняй Сібіры на поўдзень ад 60 градусаў паўночнай шыраты. З’ёмшчыкі паклалі на карту 16 найбуйнейшых прытокаў Іртыша, частку прытокаў Абі. Большасць правых прытокаў Абі «дзеля суровага клімату, непраходных лясоў і балот засталіся незаснятымі».

23. Бэр Карл Максімавіч у 1853 г. даследаваў Прыкаспій, «яго апісанне стала класічным».

24. Маак Рычард Карлавіч і Зондгаген Аляксандр Кандрацьевіч, эстонцы, у 1854 г. «сталі першымі даследчыкамі цэнтральнага рэгіёну Усходняй Сібіры («Вілюйская экспедыцыя Маака»). Але іх высновы былі апублікаваныя толькі ў 1886 годзе, пасмяротна».

25. Анціпаў Аляксей Іванавіч у 1854-1855 гг. вывучалі Паўднёвы Урал.

26. Шварц Людвіг Эдуардавіч з 1855 года «арганізаваў экспедыцыйны атрад, асноўнай задачай якога было скласці дакладную карту Паўднёва-Усходняй Сібіры». У атрадзе працавалі тапограф Усольцаў Арсеній Фёдаравіч, тапограф Арлоў Ірадыён Васільевіч, рудазнаўца Пермікін Грыгорый Марцемьянавіч. «Атрад Шварца дамогся вялікіх геаграфічных вынікаў дзякуючы тапаграфіі», пра ролю «рудазнаўца» не гаворыцца. «На падставе сабраных матэрыялаў Шварц склаў карту Забайкалля і Амурскага краю, каторая доўгі час была адзінай асновай для даследаванняў».

27. Крузенштэрн Павел Паўлавіч, унук знакамітага мараплаўца, пачаў суднаходства ў Карскім моры ў 1862 годзе, дайшоў у дрэйфе да Ямала.

28. Лапацін Інакенцій Аляксеевіч з 1865 па 1866 гады працаваў у Забайкаллі, на рацэ Віціма, дзе золата ляжыць.

29. Крапоткін Пётр Аляксеевіч, 24-гадовы афіцэр, у 1866 г. «ўзначаліў буйную экспедыцыю, арганізаваную Сібірскім аддзяленнем Рускага геаграфічнага таварыства на сродкі золатапрамыслоўцаў для пошуку скотапрагоннага тракту з Ленскіх капальняў да Чыты». «Вядома, новая схема Крапоткіна, заснаваная галоўным чынам на вывучэнні рэльефу, а не на геалагічных дадзеных, якіх тады было недастаткова, цяпер моцна змененая, аднак некаторыя яго здагадкі апынуліся слушнымі». (Вядомы гэтаксама як анархіст і рэвалюцыянер, па-бацьку паходзіць з роду смаленскага князя Дзмітрыя Васільевіча, па мянушцы Крапотка (пачатак ХV ст., на той час у складзе ВКЛ), па маці з нашчадкаў украінскага казака І. Сулімы. Заўвага З. Крымоўскі)

30. Лонг Томас, ангелец, у 1867 г. адкрыў востраў у Чукоцкім моры, і назваў гэты востраў востравам Урангеля ў гонар «рускага» вандроўніка ў гэтых краях, аб якім рускія проста забыліся. Бо прайшло ўжо 45 гадоў пасля адкрыццяў Урангеля, ім напісаныя кнігі, апошняя з іх – у  1841 годзе. Але ангелец назваў яго імём востраў, а не рускія. Лонг напісаў: «Я назваў гэтую зямлю імём Урангеля, каб аддаць належную даніну павагі да чалавека, яшчэ 45 гадоў таму назад даказаўшы, што палярнае мора адкрыта». «І яшчэ таму, – дадаюць аўтары цытаванае кнігі, – што менавіта Урангель прадказаў існаванне тут зямлі».

31. Андрэеў Аляксандр Пятровіч у 1867 г. склаў карту Ладожскага возера.

32. Барбот дэ Марна Мікалай Паўлавіч ўстанавіў у 1867 г., што Валынская і Падольская ўзвышшы аддзеленыя ад Карпат далінамі Сана і Днястра. Раней, у 1861г. даследаваў Калмыцкі стэп.

33. Ёхансэн Эдуард, нарвежац, ужо прайшоў ў 1869 г. уласным ходам да Ямала, а ў 1870 г. – да Енісейскай заліву.

34. Майдэль Гергард Людвігавіч, калымцкі спраўнік, з астраномам Нэйманам Карлам Карлавічам у вольны ад асноўнай працы час у 1868 г. дабраўся да Верхаянску, праехаў на сабаках па Калыме, а затым і да Чукоцкага мора. «Зводны нарыс Майдэля, які змяшчае, праўда, некаторыя несапраўдныя палажэнні, упершыню даваў агульную карціну араграфіі і гідраграфіі вялікага рэгіёну і, па сведчанні С. В. Обручава, да канца 20-х гадоў 20 стагоддзя заставаўся адзіным навуковым аглядам Паўночна-Усходняй Якуціі».

35. Інастранцаў Аляксандр Аляксандравіч даследаваў у 1869-1874 гг. Карэлію. Адразу скажу, што сярод рускіх прозвішчаў «замежнікаў» не бывае (гульня словаў: маецца на ўвазе “иностранец” ад прозвішча “Иностранцев”). Інастранцаў – абруселы замежнік.

36. Чэканоўскі Аляксандр Лаўрэнцявіч, паляк, за ўдзел у польскім паўстанні быў навечна сасланы ў Сібір і захапіўся геаграфіяй і геалогіяй. У Сібіры яго «адшукаў акадэмік Ф. Б. Шміт, які дамогся яго перакладу ў аддзел Геаграфічнага грамадства». У Чэканоўскага працаваў астраном і фізік Фердынанд Фердынандавіч Мілер. Вывучыў і апісаў Ніжнюю Тунгуску, рачныя сістэмы паміж Енісеям і Ленай. «У 1875 г. Чекановский на прыватныя сродкі правёў з баржы даследаванне берагоў Лены ад Якуцка да Булуна, 1200 кіламетраў яе нанёс на карту». «Карта Лены, Алянька і Ніжняй Тунгускі, складзеныя Чэканоўскім і Мілерам, пасля былі зведзены ў стовярстовую карту, доўгі час былую адзінай для Сярэдняй Сібіры».

37. Чэрскі Іван Дзяменцьевіч «18-гадовым юнаком прыняў удзел у польскім паўстанні 1863 года, за што быў сасланы ў Сібір і залічаны радавым у Омскі лінейны батальён. Пад уплывам Чэканоўскага, з якім ён пазнаёміўся на этапе, ён заняўся геалогіяй (…) Нягледзячы на пагаршэнне самаадчывання, смяротна хворы Чэрскі ў чэрвені 1892 пачаў сплаў па Калыме на двух карбасах, працягваючы геалагічнае вывучэнне берагоў ракі (…) З 20 чэрвеня запісы вяла М. П. Чэрская, а праз пяць дзён Чэрскі сканаў. Яго пахавалі на левым беразе Калымы, супраць вусця Амалона». Сёння ж усе, мусіць, ведаюць хрыбет Чэрскага? Вось, таму я Чэрскага і Чэканоўскага не ўключыў у «рускія» даследнікі. Яны польскія даследнікі.

38. Уіггінс Джозэф, ангелец, ў 1874 г. перасёк Карскае мора, зайшоў у Обскую губу, затым – да Енісея. «Такім чынам, ён наладзіў амаль рэгулярнае гандлёвае суднаходства паміж Англіяй і Заходняй Сібірру праз Баранцава і Карскае мора».

39. Нордэншэльд А. Э., шведскі професар-геолаг, у 1875 г. дасягнуў паўвострава Ямал, знайшоў бухту на востраве ў Енісейскім заліве і даў ёй імя «порт Дыксан» (цяпер увесь востраў – Дыксан). Затым яму даў грошаў рускі золатапрамысловец Сібіракоў, чыім імём пазней назавуць нешта ў Паўночным Ледавітым акіяне (востраў у Карскім моры, і востраў у Японскім моры. Заўвага З. Крымоўскі), і Нордэншэльд даплыў ў 1876 г. да Берынгава праліва. «Упершыню ў гісторыі чалавецтва на «Веге» пад кіраўніцтвам А. Нордэншэльда (шведа) і пад камандай А. Паландэра было здзейснена плаванне вакол Еўрапейска-Азіяцкага мацерыка з адной вымушанай зімоўка ў льдах».

40. Дэ-Лонга Джордж Вашынгтон, амерыканец, ў 1879 г. адкрыў выспы свайго імя ў групе Новасібірскага архіпелага.

41. Чарнышоў (несумнеўнна рускі, паўтараю, буду вылучаць) Феадосій Нікалаевіч ў 1889 — 1890 гг. з неназваным «спадарожнікам-тапографам» вывучаў паўднёвы Ціман, цяперашнюю нафтаносную правінцыю, але пра нафту тады нават не здагадваліся. Устанавіў, што «пра якія бы там ні было дарогі … няма і гаворкі, рэкі – адзіныя шляхі зносін, ды і то ўлетку».

42. Гофман Эрнэст Карловіч і

43. Стражэўскі Нікіфар Ільіч, паляк і горны інжынер, між іншым, кіраваў Гофманам ў гэтыя гады, але я ўсё роўна не адношу яго да рускіх даследчыкаў, бо экспедыцыя ўсё ж называецца экспедыцыяй Гофмана. Ён з Пецярбургу Гофманам кіраваў, як у нас усім кіраваў ЦК КПСС.

44. Жылінскі Іосіф Іпалітавіч ў 1873-1898 гг. таксама вывучаў Палессе. Падставай паслужыла «моцнае скарачэнне на правым беразе Дняпра лугавых прастор з прычыны ўзворвання зямель – паўстала неабходнасць павялічыць плошчы лугоў за кошт балот». Вайсковых коней трэба было карміць. (нарадзіўся ў Троках (суч. Тракай, Летува), з літоўскага (беларускага) шляхецкага роду. Заўвага З. Крымоўскі)

45. Ціла Аляксей Андрэевіч у 1874-1890 гг. склаў першую гіпсаметрычную карту Еўрапейскай Расеі.

46. Мягліцкі Нікалай Гаўрылавіч, геолаг і

47. Кротаў Пётр Іванавіч у 1875-1893 гг. апісаў Сярэдні Урал. Адзначана, што «да пачатку 80-х гадоў 19-га стагоддзя глухія раёны Башкірыі не наведваў ніводны даследчык. Усе ранейшыя працы тычыліся месцаў, прылеглых да заводаў, або што адносіліся да паўночных, значна больш даступных участкаў Урала»

48. Толі Эдуард Васільевіч, геолаг з Таліну, у 1886 г. шукаў зямлю Санікава, зямлю так і не знайшоў, затое апісаў амаль усю паўночную Сібір.

49. Танфільеў Гаўрыіл Іванавіч у 1889 і ў 1891 гадох зноў звярнуў сваю ўвагу на Палессе, атрымаў тытул «піянер рускага балотазнаўства» (нарадзіўся ў Рэвелі (суч. Талін), у сям’і карабельнага даглядчыка. Заўвага З. Крымоўскі)

50. Лутугін Леанід Іванавіч у 1890-1891 гг. на чаўне і пешшу абследаваў і закартаваў вярхоўі прытокаў верхняй Камы і Вяткі.

51. Нікіцін С. (дакладнага імя й імя па бацьку не дадзена, ўзята з кнігі І. П. Магідовіча, В. І. Магідовіча «Нарысы па гісторыі геаграфічных адкрыццяў» у 5 т., т. 4, М., Асвета, 1985) у 1891-1893 гг. даследаваў міжрэчча Волгі і Урала, устанавіў, што ўзвышша «Агульны Сырт распадаецца на шэраг параўнальна высокіх пляскатых увалаў, якія перасячэны шырокімі, няясна выражанымі далінамі рэк Вялікага і Малога Узеня, Еруслана і іх прытокаў. Нікіцін выявіў, што раўніна ніжэй за ўзровень акіяна мае вельмі абмежаваныя памеры. На захадзе да яе ставіцца толькі вузкая паласа уласна Волжскай даліны і катлавіны азёр Эльтон і Баскунчак». Для мяне гэтыя звесткі вельмі важныя і не толькі для паказу таго, колькі ж рускіх людзей вывучалі сваю краіну. Рака Еруслан супадае з імем вядомай казкі пра асілка Еруслана Лазарэвіча. Але і не толькі гэта. Аказваецца, што Еруслан Лазарэвіч павінен быў геройстваваць дзесьці тут, каля Эльтона і Баскунчака, старажытнай і самай знакамітай крыніцы чыстай паваранай солі – мары ўсіх народаў з часоў Хазарскага каганата і нават раней. У тым ліку і рускага. Нездарма рускі даследчык тут апынуўся ледзь не раней чым на вытоках Волгі. Гэта з аднаго боку. З іншага боку 1891 гэта і занадта позна. Бо Расейская імперыя валодае гэтымі месцамі нібыта з спрадвечных часоў, з «узяцця» Казані, а апісаць усё было няма калі.

52. Нансен Фрыцьёф, нарвежац, у 1893 г. знайшоў зямлю, каля Таймыра, і назваў яе выспамі Нордэншэльда, першаадкрывальніка Вялікага паўночнага марскога шляху.

53. Толькі з 1893 года, пачатку будаўніцтва Вялікай Сібірскай чыгуначнай магістралі сярод даследчыкаў Расеі ўсё часцей і часцей пачынаюць з’яўляцца рускія імёны.

54. Ячэўскі Леанард Антонавіч ў 1891-1892 гг. даследаваў Янісейскі золатаносны раён. Да рускіх не адносіцца (Нарадзіўся ўвёсцы Вількаў, Калішскай Губерні (Польшча), паходзіў са старой шляхецкай сям’і. Заўвга З. Крымоўскі).

55. Туткоўскі Павел Апалонавіч ў 1894-1908 гг. зноў вывучаў Палессе. (нарадзіўся ў вёсцы Ліпавец, цяпер Вініцкая вобласць (Украіна), Заўвага З. Крымоўскі).

56. Обручаў Уладзімір Нікалаевіч у 1892-1894 гг. у Забайкаллі.

57. Падзьяконаў Сяргей Арыстархавіч, першаадкрывальнік Алданского нагор’я 1898.

58. Герасімаў А. П. – дэталёвае вывучэнне Алекмінскіх залатых капальняў раёна Бадайба.

59. Талмачоў Інакенцій Паўлавіч ў 1905 г. картаграфаваў тэрыторыю, абмежаваную з захаду Янісеям, з поўдня – Ніжняй Тунгускай, з усходу – Аляньком.

60. Вазнясенскі Уладзімір Аляксандравіч (былы сасланы пасяленец) ў 1909-1913 гг. даследаваў вугаленоснасць Паўночна-Ўсходняга Забайкалля, спатрэбіўся вугаль для Ціхаакіянскага флоту.

61. Сяргееў Іван Сямёнавіч – Вількіцкі Барыс Андрэевіч, чыста рускія, пачалі даследаванне Паўночнага Ледавітага акіяна толькі ў 1810 г. на судах «Таймыр» і «Вайгач». Адкрылі Паўночную зямлю, ўпершыню прайшлі Паўночны марскі шлях з усходу на захад з адной зімоўкай у 1915 г.

62. Брусілаў Георгій Львовіч ў 1912 г. спрабаваў прайсці Паўночным марскім шляхам, прапаў без вестак.

Я ўжо не кажу пра тое, што Сярэдняя Азія, Памір, Гіндукуш, Цянь-Шань даследаваліся пераважна рускімі. Дастаткова назваць Сямёнава-Цяньшанскага, Пржэвальскага, хоць апошні і паляк.

Цяпер мне трэба будзе невялікі аналіз. Па-першае, рускія імёны па бацьку ў замежнікаў не павінны выклікаць здзіўлення, так як фон-Візен стаў у рускіх Фанвізіным, Сафія-Даратэя-Аўгуста-Луіза стала Марыяй Фёдараўнай, Марта Скавронская стала Кацярынай Аляксееўнай Першай, а Сафія-Фрэдэрыка Аўгуста Анхальт-Цэрбстская стала Кацярынай Аляксееўнай Вялікай. І наогул ці ледзь не палова рускіх габрэяў па імя па бацьку – Сямёнавічы.

Па-другое, падлічым з 1800 па 1891 гады геаграфічных даследчыкаў нашай “спрадвечна” рускай зямлі, усяго іх прыведзена 53 чалавекі, а ісцінна рускіх сярод іх – усяго 16, гэта значыць 30 адсоткаў. Але і гэта патрабуе тлумачэнняў, якія з наскоку не бачныя. Я хачу сказаць, што аўтары кнігі вельмі хацелі нейкім чынам уклініць даследчыкаў-географаў з чыста рускімі імёнамі ў гэты частакол замежных прозвішчаў. Таму пры найменшай магчымасці гэта рабілі. Цалкам таксама як у іншых галінах сусветных ведаў імкнуліся запісаць Бярнулі і Эйлера, якія прыбылі да нас фактычна ў камандзіроўку, у рускія навукоўцы. Як Чарапанава супрацьпаставілі Стэфэнсану, а Ламаносава – усім наогул заходнім навукоўцам.

Пад нумарам 1 у нас стаіць Севярын, даследчык Прыбалтыкі, як быццам Прыбалтыку няма каму было апісваць і картаграфаваць, нібы гэта Аўстралія ці Афрыка. Дастаткова праглядзіць увесь прыведзены спіс, каб зразумець, што саму глыбінную Расію даследавалі шматлікія прыбалты, прычым значна раней, чым самі рускія. Пад нумарам 7 у нас стаіць Карэлін, які ў даследчыка ператварыўся вымушана, бо быў высланы ў Сібір, прытым вёў свае назіранні не самастойна, а пад кіраўніцтвам Эверсмана, які проста прыгрэў, так бы мовіць, сасланага рэвалюцыянера. Аляксандраў (14) толькі “зняў сярэднюю Кубань”,  што працякала па адкрытай мясцовасці і якую можна “зняць” з невысокай горкі. Гэтая праца – толькі малая доля ад работ, праведзеных, напрыклад, на Урале Ледэбурам і Купферам, і не можа быць згаданая з-за сваёй драбніцы. Тады згаданым замежнікам трэба прысвяціць доўгі пералік усіх сотняў рэк і рэчак, адкрытых імі ў дрымучай тайзе і гарах. Чыхачоў (16) таксама прыцягнуты, як гаворыцца, за вушы да першаадкрывальнікаў Алтая і Саян. Бо задоўга да яго першую карту Алтая склалі Ледэбур і Геблер. Я не кажу, што Чыхачоў нічога не зрабіў у Алтаі, ён сёе-тое “апісаў” там. Але гэта непараўнальна па значэнні з іх працай. Такім чынам, “разрэджванне” замежнікаў рускімі даследчыкамі можна ўжо зараз паменшыць на чатыры чалавекі з 16.

Вазьмем Невельскага (21), аб якім кожны школьнік ведае з пятай класы. Так ён жа “самавольна” адкрыў праліў паміж Сахалінам і мацерыком. Яго ж судзіць павінны былі за гэта. Яго ж паслалі ў 1849 годзе не праліў адкрываць, а везці праз мыс Горн харчы на Камчатку. І гэта пры тым, што Урангель яшчэ ў 1827 годзе прайшоў паўночную частку Чукоткі з усходу, а Міддэндорф у 1842 годзе даплыў да Таймыра з захаду, гэта значыць амаль замкнулі Паўночны марскі шлях. А Невельскага ўсё яшчэ пасылаюць праз мыс Горн вакол Паўднёвай Амерыкі на Камчатку.

Анціпаў (25) паказаны таксама як рускі давесак да даследаванняў Урала Эверсманам, Куперам і, асабліва, Гельмерсэнам і Рэгулі. Бо Анціпаў хадзіў менавіта там, дзе хадзілі гэтыя першыя даследчыкі нашмат раней яго. Лапацін ж наогул “даследаваў” адну раку Віцім на золата, ён яе нават не здымаў на карту. Асабліва іранічна выглядае “даследаванне” Крапоткіна (29). Толькі ўявіце сабе гэтага 24-гадовага кіраўніка “буйнай экспедыцыі па перагоне жывёлы, геаграфічныя дадзеныя якой зараз моцна змененыя”. Прытым паслаў яго не ўрад, не Геаграфічнае таварыства, а золотапрамыслоўцы, якім геаграфія наогул не патрэбна, “рамізнік давязе”, як гаварыў Мітрафанушка ў Фанвізіна. Ім трэба было проста ганяць быдла праз перавал. Амаль гэтак жа іранічна выглядае “даследаванне Ладажскага возера” Андрэевым (31) у 1867 годзе, праз 6 гадоў пасля адмены прыгоннага права, у той самы год, калі Томас Лонг адкрыў і назваў востраў Урангеля пасля забыцця самога Урангеля ў Расіі, праз 45 гадоў пасля таго, калі той плаваў у гэтых жа суровых усходнесібірскіх марах. Або звярніце ўвагу на Чарнышова (41) “з невядомым спадарожнікам”, які ў 1890 годзе, напярэдадні пачатку будаўніцтва Транссібірскай магістралі, толькі і “адкрыў”, што “дарог на Цімане няма”, але ўжо пасля таго, як там пабывалі Гельмерсэн, Рэгулі, Шрэнк, Мурчысон, Кайзерлінг. У той жа час, што і Чарнышоў, Жылінскі (44) і Тэнфільеў (49) “вывучылі” Палессе (1890 — 1891 гг.) з мэтай накасіць там сена. Але і гэтага мала. Тутковскі зноў у 1894 — 1908 гадах накіраваўся ў Палессе, вывучаць магчымасць палескага сенакосу. Заўважце, цягнікі хадзілі ўжо да Уладзівастока, а Руска-Японскую вайны мы ўжо прайгралі. Мала таго, скончылася «Руская рэвалюцыя 1905 — 1907 гадоў».

Такім чынам, 12 з 16 рускіх прозвішчаў без адмысловай шкоды для гісторыі геаграфічных адкрыццяў на прасторах “адной шостай частцы сушы” ў разгледжаны час можна прыбраць. І атрымаецца, што да 20 стагоддзя рускія наогул не ўдзельнічалі ва ўласных геаграфічных адкрыццях “сваёй” зямлі, бо адкрыццё азначае не столькі “тут быў Вася”, выразанае сцізорыкам на дрэве або намаляванае алейнай фарбай на скале, колькі навуковае вымярэнне і апісанне гэтай самай зямлі.

Не праміну заўважыць, што сам я спрадвеку рускі, кандовы, не англа-амерыканскі шпіён, і наогул не замежны шпіён, але, тым не менш, не люблю беспрычыннага хвальбы, і тым больш – падтасоўкі фактаў. Цалкам магчыма, што пры іншых абставінах мне прыйдзецца яшчэ што-небудзь даведацца пра “сусветным значэнні рускай навукі”. Не праміну скарыстацца выпадкам. І няхай гавораць, што я не патрыёт. Лепш быць сумленным проста расейцам, чым бессаромным яе “патрыётам”.

Цяперака падамо шэраг і сваех заўваг. З артыкулу добра вынікае, што пераважную частку расейсейскага пантэону складаюць іншаземцы або ў лепшым выпадку іх нашчадкі (ужо расейскамоўныя). Падобную статыстыку можна скласці і адпаведна іншым галінам навукі і культуры. Вынік будзе той самы. Адзначу, што і ХХ стагоддзе не такое адназначнае ў плане павышэння колькасці расейскіх навукоўцаў. Безумоўна, вольны доступ да адукацыі стварыў перадумовы для пэўнага выбуху. Але ніхто не спыняў і працэсы русіфікацыі. Таму зноў жа мы маем: жыда, які нарадзіўся ў Воршы – выбітнага псіхолага Льва Выгоцкага (Леў Сімховіч Выгодскі) клічуць расейскім, айчынным (цікава чыёй айчыны??), савецкім навукоўцам (увогуле, жыды складаюць даволі значны адсотак у навуковым пантэоне Расіі, тут і Леў Ландаў, і Віталій Гінзбург, і Грыгорый Перальман і інш.); украінца з Жытоміра – канструктара ракета-касмічных сістэм Каралёва Сяргея Паўлавіча запісваюць ў расейскага вынаходніка; напалову малдаваніна і напалову жыда, народжанага на Ўкраіне – знакамітага біёлага Іллю Мечнікава таксама без сумневу далучаюць да расейскай навукі і ўласна расейцаў; дачка беларускага генерала са старажытнага шляхецкага роду – Софья Кавалеўская (Корвін-Крукоўская) – аказваецца “рускім матэматыкам і механікам”; па-бацьку паляк (з роду Капіц-Мілеўскіх), па-маці з валынскіх дваранаў (з роду Сцебнікіх) – славуты фізік Пётр Капіца фігуруе, як “рускі, з дваран, сын генерал-маёра рускай арміі і даследніцы рускага фальклору”. Урэшце, на 2006 год у Расеі ў РАН было 516 акадэмікаў, сярод якіх блізу 400 расейцаў (55 – жыдоў, 23 – украінца, 16 – армян, 10 – татар, 7 – грузін..), а сярод 780 чальцоў-карэспандэнтаў – 640 расейцаў. Аднак, здаецца, павелічэнне ўласна расейскіх вучоных мала адбілася на прагрэсе навукі ў краіне.

Але гэта расейскія справы. Якое ж рацыянальнае зерне можа вынесці з усяго гэтага беларус?  Найперш, не трэба хвалявацца з нагоды адсутнасці ў нас славутых імёнаў апошняга часу. Гэткае становішча – вынік наўмыснай палітыкі Расеі (пасля далучэння да яе беларускіх зямель). У 1832 годзе быў зачынены Віленскі ўніверсітэт, у 1864 годзе скасаваны Горы-Горацкі земляробчы інстытут.. Такім чынам, каб атрымаць адукацыю беларусы былі  вымушаны выязджаць далёка ад свайго месца жыхарства, што не кожны мог сабе дазволіць. У той жа час, уся адукацыя ў Расейскай імперыі была на расейскай мове, што відавочна не спрыяла фарамаванню нацыянальнай навуковай школы. А ў наступным дало магчымасць прылучаць да сваёй культуры дзеячоў беларускага паходжання. Важным чыннік сталася і тое, што патэнцыйныя навуковыя і культурныя дзеячы пасля нацыянальна-вызваленчых паўстанняў былі змушаны эміграваць з краіны або трапілі пад рэпрэсіі з боку новых уладаў. У пазнейшы час гэта сталася нагодай лічыць, што беларусы акром сярмягі ды сахі нічога ўласна і ня мялі. І хоць ёсць у гэтым каліва праўды, але з вуснаў катаў і душыцеляў беларушчыны гэта гучыць, так бы мовіць, троху дзіўна. І зусім па-вар’яцку, калі ім пачынаюць утарыць ужо самі беларусы.

Час ад часу ўздымаюцца размовы і пра беларускі пантэон. Чуваць галасы, што, маўляў, Т.Касцюшка, А.Міцкевіч, К.Каліноўскі, Т.Рэйтан, І.Дамейка, Ф.Бохвіц, С.Манюшка, М.Агінскі, Я.Булгак  і шмат іншых  – палякі; Міндоўг, Альгерд, Гедымін, Вітаўт, Радзівілы – летувісы; І.Федаровіч, Я. Нардкевіч-Ёдка, С. Кавалеўская, М.Глінка, Ф.Булгарын, Ф.Дастаеўскі, М.Пржвальскі, А.Твардоўскі  – расейцы; М.Шагал, Х.Суцін – жыды. Выстаўляюць розныя крытэры: моўныя, генетычныя, самасвядомасці.. Здаецца, у дачыненні да палякаў і расейцаў самы папулярны – моўны чыннік. Маўляў, раз гаварылі і пісалі па-польску значыць палякі, па-расейску – адпаведна расейцы. Ну, то трэба ўсіх сучасных расейскамоўных беларусаў запісаць у такім разе да расейцаў. Але ў той жа час гэта выдатна паказвае значнасць моўнага чынніку ў фармаванні культурнага пласту, і ўшчэнт разбівае ўсе трызненні гаваруноў аб мажлівасці існавання беларускай культуры без уласнай беларускай мовы. У расейскамоўным варыянце гэта будзе або правінцыйная расейская культура або нешта накшталт амерыкайнскай салянкі. Пытанне пра самасвядомасць дзеячоў таксама не вытрымлівае крытыкі. Самасвядомасць апошнія стагоддзі была адно толькі арэнай палітычных інтрыг і падкопаў. Так, многія беларускія сяляне лічылі сябе расейцамі (“рускімі”) хоць напраўду імі не з’яўляліся (паводле моўнага, антрапалагічна-генетычнага, культурнага, ментальнага чынника). Асаблівая сітуацыя з жыдамі. Хоць і пераняўшы чужую мову яны захоўваюць адметныя біялагічныя рысы, а таксама пэўныя культурныя традыцыі, адасоблена трымаюцца ў грамадстве. У выніку жыдоў часам выціскаюць па-за межы беларускай культуры. Але выкрасліць іх з яе цалкам немагчыма. Яны жылі побач з намі, натхняліся тутэйшым наваколлем, беларуская  Зямля іх сілкавала. Што ж датычна летувісаў, то абсалютна некарэктна ўраўноўваць тагачасных балтаў і насельніцтва сучаснай рэспублікі Летува, а беларусаў атаесамляць выключна са славянамі. З падобным падыходам мы аддаем усю балцкую спадчыну на якую маем ня менш правоў. Не варта, нагадваць, што да 5 стагоддзя землі Беларусі былі заселены выключна балтамі. Працэсы ж славянізацыі насілі з большага моўна-культурны характар і былі расцягнуты на шмат стагоддзяў.

У той час навідавоку, што расейцы з гэтым пытаннем не дужа мудрагеляць: усіх, каго лёс звязаў з іхнай краінай яны без ваганняў упісваюць у расейскія славутасці. Зразумела, такі хапун акурат звязаны з іхнымі імперскімі амбіцыямі, што рушыць поруч з комплексам непаўнавартасці. З нашага ж боку выходзіць, што  мы як наіўныя прастачкі раздаем нашу спадчыну. Але прыспеў час і нам збіраць камяні. Толькі кіравацца трэба іншымі ўстаноўкамі. Калі разглядаць нацыю, як палітычны канструкт (ідэю), то мы самі напаўняем сэнсам ейны змест і выбіраем неабходныя элементы для яе будовы. Такім чынам, марная справа біцца за высвятленне ці быў А.Міцкевіч палякам, ліцвінам ці беларусам. То былі іншыя часы і іншыя зместы паняццяў ідэнтычнасці. Дзіўна было б лічыць Еўфрасінню Полацкую ці Кірылу Тураўскага беларусамі, што пісалі, між іншым, на царкоўнаславянскай мове (але ж мы не даводзім, што яны якія-небудзь балгары). Ня менш здзівіла б гэта і іх саміх. Але яны НАШЫ, бо іх дзейнасць лягла ў падмурак нашай культуры і  дзяржаўнасці. Яны частка нашай гісторыі, прасторы, памяці, генаў.. Такім чынам, выкідваючы “непажаданых” герояў мы ўласнай рукой абядняем сябе. Апасля чаго пачынаем скардзіцца на гаротны стан  і хілімся да тых, хто часам не цураецца прысабечыць і чужое, лічачы іх культуру багацейшай ды на прыступку вышэй.


Борис Синюков. Уничтожение науки