Чарговая прэсавая канферэнцыя кіраўніка Беларусі аказалася рэкорднай па часе.

 

Толькі будзе лепш?

Здаецца, больш гаварлівым Лукашэнка яшчэ не быў. Нармальнымі ў ягонай практыцы лічацца трохгадзінныя сола з журналістамі ў якасці масоўкі, здараліся чатырохгадзінныя…

Але гэтая прэсавая канферэнцыя доўжылася аж пяць гадзін!

І што мы маем на выхадзе? Па вялікім рахунку сказана толькі адно: усё застанецца, як раней. Толькі будзе лепш.

Лукашэнка з лёгкасцю пакаяўся за ўсе праблемы, якія існуюць у Беларусі. Аднак ніякай меры адказнасці на сябе не ўсклаў. Прабачэнні ж з’яўляюцца дрэннай кампенсацыяй за шматгадовы нізкі ўзровень жыцця большасці беларусаў, рэкордную дэвальвацыю нацыянальнай валюты ды іншыя «падарункі» ад улады.

Потым кіраўнік Беларусі хуценька перавёў патэнцыйны народны гнеў з сябе на спартоўцаў, якія атрымліваюць шалёныя грошы: «Они ездят на иномарке, на заднем сиденье сами знаете кто у них сидит, и аванс в 5000 долларов для них не деньги. По крайней мере, у хоккеистов».

Цяпер майстрам клюшкі давядзецца весці значна больш сціплы лад жыцця: «Будут получать зарплату для того, чтобы прокормить семью и самим тренироваться…»

І «экзатычны» Сурыкаў

Гэтым разам выпады ў бок прадстаўнікоў іншых краін былі досыць рэдкімі і адносна стрыманымі. Аляксандр Лукашэнка западозрыў, што дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан робіць заявы з пахмелля, а расійскага амбасадара Аляксандра Сурыкава двойчы назваў «экзатычным» – за каментары да гісторыі з кантрабандай нафтапрадуктаў.

На арэхі дасталося і Літве з Польшчай. Аднак яны чулі на сваім вяку і значна горшае.

Як толькі размова падыходзіла да тэмы, якую Лукашэнка лічыў нязручнай для сябе, ён адразу выкарыстоўваў досыць простыя рытарычныя прыёмы. Калі гутарка зайшла пра «чорныя спісы» музыкаў, якім забаронена выступаць у Беларусі, кіраўнік краіны зрабіў выгляд, што ўпершыню пра гэта чуе. Таксама Аляксандр Лукашэнка дэманстраваў, што нібыта не ведае, ці знаходзіцца дагэтуль у месцах пазбаўлення волі праваабаронца Алесь Бяляцкі.

Калі ж зайшла гаворка пра раскошныя рэзідэнцыі, самалёт, аўтамабіль ды гадзіннік Лукашэнкі, ён паспрабаваў элементарна заблытаць публіку. Маўляў, я лятаю на старэнькім Ту-154, які ўжо не паўсюль прымаюць, таму набыў «Боінг» у Туркменіі («бэушный самолет» – паскардзіўся Лукашэнка).

Ёсць паляніўнічы на галодных ваўкоў!

Таксама Лукашэнка павесяліў публіку заявай пра тое, што ён амаль прафесійны футбаліст. Дэпутаты Вярхоўнага Савета 12-га склікання распавядалі, што будучы прэзідэнт гуляў дрэнна і вельмі злаваўся, калі ў яго адбіралі мяч – адразу пачынаў ганяцца па полю за сваім «крыўдзіцелем».

Менавіта па меркаваннях эканоміі. Хаця лайнер Сапармурата Ніязава, які паставіў сабе залаты помнік пры жыцці, на бюджэтны варыянт аніяк не выглядае. А Лукашэнка і раней лятаў на «Боінгу», толькі менш пампезным, чым у Туркменбашы.

Жыве кіраўнік Беларусі, паводле ягонага апісання, ледзь не ў партызанскай зямлянцы. А шыкоўныя аўтамабіль і гадзіннік ён атрымаў у падарунак на дзень народзінаў. Хаця дзяржаўным служачым забаронена прымаць значна больш сціплыя падарункі, бо гэта можа разглядацца як хабар.

Таксама Лукашэнка павесяліў публіку заявай пра тое, што ён амаль прафесійны футбаліст. Дэпутаты Вярхоўнага Савета 12-га склікання распавядалі, што будучы прэзідэнт гуляў дрэнна і вельмі злаваўся, калі ў яго адбіралі мяч – адразу пачынаў ганяцца па полю за сваім «крыўдзіцелем».

Звычайны лейтматыў прарваўся напрыканцы прэсавай канферэнцыі: «вокруг нашей Беларуси ходят сегодня и зубами щелкают, как голодные волки, их стаи, стада». І, натуральна, Лукашэнка лічыць, што толькі ён можа выратаваць краіну ад гэтых драпежнікаў. Таму мае намер заставацца на прэзідэнцкай пасадзе, пакуль «будет народ избирать». Ён гатовы распавядаць адное і тое ж яшчэ пяць, дзесяць, пятнаццаць год… Хаця гэтае шоў – значна больш «бэушное», чым «Боінг» Лукашэнкі. Яно даўно састарэла.

Колькі яшчэ пагодзяцца беларусы гэта слухаць?