Пасьля 1989 года, калі камуністычны сьвет пачаў разбурацца, старая нэасталінская эканамічная сыстэма Ўсходняй Эўропы была рэфармаваная. Якасьць эканамічных рэформаў вар’іравалася ад краіны да краіны, бо вяршэнства закона ў рэгіёне ўсталявалася нераўнамерна. І хоць гэта праўда, што многія краіны Ўсходняй Эўропы адышлі ад усёпранікальнага дзяржаўнага кантролю, большасьць ўсходнеэўрапейскіх рынкавых эканомік засталіся ў руках былых апаратчыкаў, крымінальнай мафіі і “былых” супрацоўнікаў тайнай паліцыі. Такім чынам, эканамічная свабода не распаўсюдзілася на ўвесь рэгіён.

 

Чаму рынкавыя рэформы ў краінах Ўсходняй Эўропы зьяўляюцца нездавальняючымі ў такой вялікай колькасьці аспэктаў? “Гэта ня тое, пра што думаюць людзі”, – кажа рэжысёр Роберт Бухар, які выпусьціў свой доўгачаканы дакумэнтальны фільм “Крах камунізму: Не расказаная гісторыя”. Я гаварыў з Бухарам [націсьніце тут, каб паслухаць аўдыё-вэрсію] аб ягоным фільме, каб спытацца, што ён даведаўся з размоваў з асноўнымі ўдзельнікамі падзей 1989 года, у тым ліку з дырэктарам ЦРУ Робертам Гейтсам. Адны з найбольш цікавых фактаў сталі вядомыя ў час спробы Бухара ўзяць інтэрвію ў аднаго з тагачасных лідэраў чэхаславацкай Камуністычнай партыі – Рудольфа Гегенбарта, які не дазволіў запісваць размову. “Людзі Гавэла папярэдзілі мяне, каб я не гаварыў, інакш я апынуся на дне возера”, – паведаміў Гегенбарт Бухару. Потым Бухар даслаў Гегенбарту асобнік сваёй кнігі (заснаванай на дакумэнтальным фільме), які паказвае, што зьмены ва Ўсходняй Эўропе былі зманлівыя і не ўспрымаліся адэкватна, асабліва на Захадзе. “Так, вы маеце рацыю практычна ва ўсім, што ёсьць у гэтай кнізе. Нам казалі пра ўсё гэта ў Маскве, калі мы вучыліся там”, – прызнаўся Гегенбарт.

Бухар нарадзіўся ў камуністычнай Чэхаславакіі, а ў цяперашні час выкладае ў Калюмбійскім каледжы ў Чыкага, дзе ён зьяўляецца кіраўніком кінэматаграфічнай праграмы факультэта. “Я паходзіў з буржуазнай сям’і”, – растлумачыў Бухар, – мой бацька быў прадпрымальнікам. У яго была свая кампанія і шэсьцьдзесят наёмных працаўнікоў. “Вядома, у час старога камуністычнага рэжыму прадпрымальнікі былі злачынцамі і сыны прадпрымальнікаў ня мелі пэрспэктыў. Бухар адправіўся са свайго роднага горада ў Прагу, дзе людзі ня ведалі аб яго паходжаньні. “Я патрапіў у школу ў Празе, і калі я пераехаў у Прагу, маё дасье [таемнай паліцыі] не паехала са мной… У мяне не было мінулага”, – думаў Бухар. Але яго мінулае ў рэшце рэшт дагнала яго. “Пазьней, каля 1972 года, калі расейцы ўзмацнілі ціск на усё … я ня змог працаваць у СМІ, таму што я ня быў у [Камуністычнай] партыі”. Калі для яго стала немагчыма працаваць, ён знайшоў свой шлях да свабоды на Захадзе.

У дакумэнтальным фільме Бухара ёсьць расповеды былых супрацоўнікаў чэскай тайнай паліцыі, якія кажуць, што падзеі Аксамітнай рэвалюцыі 1989 года былі арганізаваныя па загадзе з Масквы. Сьведчаньні па гэтым пытаньні зьяўляюцца вялікімі і надзейнымі, – кажа Бухар. “Гэта ня толькі … хлопцы, якія гавораць у маім фільме; ёсьць шмат іншых людзей, зь якімі я размаўляў і якія адмовіліся гаварыць пра гэта для запісу … таму што яны баяцца за сваё жыцьцё… Ёсьць шмат дакумэнтаў – гэта вельмі добра пацьверджана, што быў падрыхтаваны плян … зьмяніць рэжым, і расейцы працавалі над ім на працягу дзесяцігодзьдзяў…”.

Бухар браў інтэрвію ў афіцэра тайнай паліцыі, які адыграў ключавую ролю ў падзеях рэвалюцыі 1989. “Ён быў проста маленькім кавалачак у вялікай мазаіцы, – кажа Бухар. – Ён рабіў тое, што яму сказалі рабіць… Ён адказваў за стварэньне студэнцкай арганізацыі. Стаяла задача пранікнуць у дысыдэнцкі рух … і арганізаваць дэманстрацыю 17 лістапада 1989, якая справакавала … рэвалюцыю. У канцы гэтай дэманстрацыі ён разыграў ролю мёртвага студэнта … забітага паліцыяй. Канешне, гэта была інсцэніроўка”.

Савецкі Саюз і яго сатэліты зьмянілі зьнешні выгляд сваёй эканамічнай сыстэмы, але большасьць былой савецкай эканамічнай прасторы засталася пад ускосным (калі не прамым) дзяржаўным кантролем. Гэтая новая форма кантролю засноўваецца на фінансавых пасярэдніках, агентурных сетках і арганізаванай злачыннасьці. Выкарыстаньне кланавага капіталізму разам са злачыннымі апэрацыямі па адмываньні грошай распаўсюджваецца ў постсавецкай эканамічнай сыстэме ўсюды. Магчыма, што яна нават калянізуе рынкавую сыстэму Захаду, забруджваючы яе.

Калі халодная вайна была барацьбой паміж эканамічнай свабодай і рэпрэсіямі, тады як можна зараз казаць, што савецкі бок прайграў? “Не, – кажа Бухар, – Захад страціў вельмі шмат…” Кожны можа ўбачыць, што сыстэма вольнага рынку на Захадзе не абараняецца пасьлядоўна. Мы мяркуем, што рынак ідзе да поўнай перамогі, але ў нас няма пляну. Іншы бок, безумоўна, мае плян. “Калі вы паглядзіце мой фільм, вы ўбачыце, што Роберт Гейтс прытрымліваецца афіцыйнай вэрсіі ЦРУ адносна тых падзей”, – сказаў Бухар. Але гэта не сапраўдная гісторыя, ці ня ўся гісторыя. “Уладзімір Букоўскі зьяўляецца ключавой кропкай майго праекта, таму што ён дастаў дакумэнтальнае пацьверджаньне ад Камуністычнай партыі Савецкага Саюза …. Ніхто ня можа адмаўляць гэтыя дакумэнты…”

Наўрад ці плян Масквы спрацаваў ва ўсіх краінах былога блёка. Згодна Індэксу эканамічнай свабоды ў 2012 ад Хэрытэдж Фандэйшн, сёньняшняя Чэская Рэспубліка ацэньваецца як “умерана свабодная», займаючы 30-е месца. Вядома, гэта не адлюстроўвае таемныя ўзроўні кантролю, якія могуць ажыцьцяўляцца праз мафію і чыноўнікаў, зьвязаных са старой сыстэмай. Больш відавочна, што некаторыя краіны Ўсходняй Эўропы засталіся адкрыта рэпрэсіўнымі, як былыя савецкія рэспублікі Беларусь, Украіна, Малдова і Ўзбэкістан. Іншыя, такія як Азэрбайджан, Малдова і Расея ацэньваюцца як “у асноўным несвабодныя”.

Здаецца, што свабода пераважае, аднак, у былых савецкіх рэспубліках Эстоніі (рэйтынг 16) і Літве (рэйтынг 23), якія лічацца “у асноўным свабоднымі” па індэксе Хэрытэдж Фандэйшн. Канешне, яны былі сярод самых маленькіх і найменш значных савецкіх рэспублік, і, магчыма, яны былі самымі пасьпяховымі ў выкарыстаньні магчымасьцяў, якія даваў распад Савецкага Саюза. У канчатковым рахунку, аднак, мы павінны разглядаць распад камуністычнага блёка як двухсэнсоўны. Гэтая ісьціна неаспрэчна вынікае зь фільму Бухара. І, як папярэдзіў Бухар ў канцы майго інтэрвію зь ім: “Многія людзі сёньня пытаюцца, што адбываецца ў Злучаных Штатах, і як такое здарылася… Ніхто ў сапраўднасьці не глядзіць на гэта як на адзін вялікі малюнак, і не разумее, што на самой справе гэта не ўнутраная праблема, гэта праблема зьнешняя. Што б тут ні здарылася, у гэтым вінаватыя ня толькі мы, але вінаватыя тыя сілы, якія робяць свае справы ў глябальным маштабе”.

Copyright © 2012 J.R. Nyquist

Eastern Europe’s Market System and the Changes of 1989