1 чэрвеня кіраўніцтва Аб’яднанай грамадзянскай партыі прадставіла журналістам асноўныя тэзісы антыкрызіснай праграмы, распрацаванай незалежнымі экспертамі.

Сярод прапаноў — скарачэнне бюракратычнага апарата і замарожванне зарплат. «Калі наша праграма так і застанецца альтэрнатыўнай, мы распачнем кампанію за адстаўку палітычнага кіраўніцтва краіны, уключаючы Чырвоны дом». Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі лідар АГП Анатоль Лябедзька.

Тэзісы праграмы перадаў ва ўрад былы старшыня праўлення Нацыянальнага банка Станіслаў Багданкевіч. 30 мая адбылася яго сустрэча з Міхаілам Мясніковічам па ініцыятыве прэм’ер-міністра. Мясніковіч прыняў прапановы экс-кіраўніка Нацбанка, выкладзеныя ў праграме, і прапанаваў Багданкевічу пасаду эксперта ў штаце Нацыянальнай акадэміі навук. Але той адмовіўся ад штатнай працы, заявіўшы, што ёсць маладзейшыя эксперты, якія ацэньваюць сітуацыю гэтак жа, як ён. Паводле прызнання Багданкевіча, гэта была «сяброўская гутарка».

<iframe width=»560″ height=»349″ src=»http://www.youtube.com/embed/2-5j15zGJR8″ frameborder=»0″ allowfullscreen></iframe>

 

belsat.eu