Думкі з нагоды выхаду кніжкі Алега Латышонка і Яўгена Мірановіча «Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны ХVIII ст. да пачатку ХХІ ст.».

Адны беларускія гісторыкі пішуць, што мы, беларусы — балты, частка чыста заходняй цывілізацыі, і Вялікае княства Літоўскае — наша адзіная прадзяржава. Такія гісторыкі завуцца «ліцвінамі». Другія выказваюцца, што Беларусь з’явілася разам з адпаведнай назвай, а беларуская нацыянальная ідэінтычнасць — у той час, калі нашыя продкі пачалі звацца беларусамі. Г.з. што ВКЛ — зусім не беларуская дзяржава, а літвіны зусім не нашыя продкі. Назавем гэтых гісторыкаў «антыліцвіны». Адзін з самых яркіх прадстаўнікоў у іх: Алег Латышонак.

 

Я не разумею не тых, не іншых. Няўжо так складана умясціць у сябе і славянскую душэўнасць, і балтскую добрасумленнасць? Няўжо не хапае смеласці прызнаць, што і Вялікае княства Літоўскае, і княства Полацкае, і БССР, і ўся іх культура і спадчына — усё гэта нашае, усё стваралася рукамі беларусаў.

 

Такія радыкальныя погляды — спосаб уцячы. «Літвіны» спрабуюць уцячы ад імперскага ціску Расіі. Самае цікавае: думка аб Беларусі як чыстай Еўропе можа ўзнікнуць толькі пад уплывам інфармацыйнага поля Расіі. Параўноўваючы сябе з расійцамі, пачынаеш думаць, што ты — сапраўдны, культурны еўрапеец, а менавіта каталіцтва (або пратэстанцтва) — нацыянальная беларуская рэлігія.

 

Галоўны «антыліцвін» Алег Латышонак нарадзіўся і жыве ў Польшчы, але ўсведамляе сабе беларусам. Якое найбольшае адрозненне беларусаў ад палякаў? Мусіць, праваслаўе. А праваслаўе связана з Руссю. Тут недалёка і да Беларусі. Таму сапраўды беларускае — недзе на ўсходзе, бліжэй да Азіі, у праваслаўі, карацей у тым, што найбольш адрознівае беларусаў ад палякаў, сярод якіх жыве Латышонак. І яго пункт гледжання: спосаб уцячы ад культурнага ціску Польшчы. Таму ён так і негатыўна ставіцца да «ліцвінаў» —  каталіцкая, цалкам заходняя Беларусь будзе бачыцца як нейкая адсталая Польшча.

 

jamayk.livejournal.com