Дзе: Вугоршчына

Калі: 2013-2014

Фінансавыя ўмовы: стыпендыя 22.000 эўра на ўвесь перыяд навучання

Дэдлайн: 24/01/2013

www.ceu.hu

Школа дзяржаўнай палітыкі Цэнтральнага Еўрапейскага універсітэта дзяржаўнага кіравання (MPA) на конкурснай аснове прапануе абмежаваную колькасць стыпендый для выбітных студэнтаў.

Прапанаваныя галіны навучання ўключаюць аналіз шэрагу абласцей дзяржаўнай палітыкі:

— рэгіянальнае і глабальнае кіраванне;

— чалавечая бяспека і развіццё;

— глабальныя сродкі масавай інфармацыі і камунікацыі.

Стыпендыя поўнасцю пакрывае выдаткі на навучанне, пражыванне, страхоўку.

Патрабаванні:

— запоўненая анлайн-форма;

— рэкамендацыйныя лісты;

— копія дыплёма;

— CV;

— пасведчанне аб узроўні валодання ангельская мовай;

— рэгістрацыйны ўзнос у памеры 40 USD.

Дадатковыя патрабаванні:

— матывацыйны ліст;

— 2 кароткіх эсэ;

— GRE / GMAT (па жаданні).

Вельмі падрабязна аб тым, як падаць дакументы, глядзіце тут.