Ісландскі інстытут Арні Магнуссона штогод прапануе гранты для пісьменнікаў, перакладчыкаў і даследчыкаў-гуманітарыяў (але не для студэнтаў), накіраваных на азнаямленне з Ісландыяй, а таксама паглыбленне ведаў ісландскай культуры і мовы. Гранты пакрываюць выдаткі за пералет і пражыванне ў Ісландыі цягам 3 месяцаў. Напрыканцы праграмы ўдзельнікам неабходна прадставіць справаздачу аб выдатках па гранту.
Ніякай спецыяльнай формы для заяўкі няма. Кандыдаты павінны напісаць пісьмо ў свабоднай форме, у якім трэба пазначыць мэты свайго знаходжання ў Ісландыі і пажаданы перыяд, а таксама распавесці пра сваю адукацыю ды публікацыі.
Дакументы патрэбна даслаць звычайнай поштай да 31 кастрычніка на адрас Інстытута:
Árni Magnússonar Institute for Icelandic Studies
Sigurður Nordal Office
P.O. Box 1220
121 Reykjavík
Iceland
Каментары