Для каго: бакалаўры, магістраны, аспіранты

Дзе: Летува

Калі: 2012 – 2013 навучальны год

Дэдлайн: 02/04/2012

http://www.smpf.lt/en/state_scholarships

Урад Літвы прапануе 3 віды стыпендый для студэнтаў, магістрантаў і даследчыкаў з Беларусі:

  • 1. Стыпендыі для студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў на кароткі тэрмін у любой сферы (мінімальная працягласць навучання – 5 месяцаў). Поўная працягласць навучаня не можа перавышаць 10 месяцаў;
  • 2. Даследчая стыпендыя для аспірантаў (мінімальная працягласць навучання – 1 месяц). Працягласць навучаняня не можа перавышаць 10 месяцаў;
  • 3. Даследчая стыпендыя для лектараў і даследчыкаў (мінімальная працягласць – 1 месяц). Поўная працягласць даследчага візіту не можа перавышаць 10 месяцаў.

Асноўныя патрабаванні для кандыдатаў:

  • Кандыдат павінен быць студэнтам (не выпускнога курсу і скончыць як мінімум 2 курсы), лектарам ці даследчыкам вышэйшай навучальнай установы Беларусі;
  • Кандыдат павінен мець афіцыйнае пацверджанне ад установы адукацыі ці даследчага інстытуту ў Літве;
  • Стыпендыі ўраду не могуць спалучацца з іншымі грантамі і стыпендыямі.

Фінансавыя умовы:

  • Студэнты, магістранты і аспіранты будуць атрымліваць стыпендыю памерам 780 літ (прыкладна 226 эўра);
  • Даследчыкі арымаюць стыпендыі памерам 1560 літ (прыкладна 452 эўра);
  • Стыпендыя ўключае аплату навучання;
  • Пражыванне ў інтэрнаце аплочваецца стыпендыятам самастойна.

Неабходныя дакуманты:

  • — Раздрукаваная і падпісаная форма онлайн-заяўкі (можна знайсці тут);
  • — Афіцыйны ліст з установы дзе навучаецца ці працуе кандыдат з падцверджаннем афіцыйнага статусу студэнта ці даследчыка (з паметкай ступені навучання (студэнт, аспірант, магістрант), годам навучання і годам заканчэння навучальнай установы);
  • — Выпіска аб адзнаках с навучальнай установы, у якой зараз навучаецца кандыдат;
  • — Завераная копія дыплома і выпіскі аб адзнаках з апошняй вышэйшай навучальнай установы (калі есць);
  • — Два рэкамендацыйных ліста з ВНУ ці даследчага інтытуту (напісаныя за апшнія 6 месяцаў);
  • — Афіцыйны ліст аб залічэнні з універсітэту ці даследчай установы у Літве. (для студэнтаў з указаннем спецыяльнасці і колькасцці крэдытаў, для даследчыкаў – з указаннем сферы даследвання);
  • — Дэталевая праграмма навучання або даследвання;
  • — Копія сертыфікату валодання ангельскай мовай ці ліст ад выкладчыка ангельскай мовы аб узроўні валодання;
  • — Копія пашпарту.

Форма заяўкі онлайн – тут.

Больш інфармацыі пра стыпендыю можна даведацца тут.