Паважаныя калегі,

Маем гонар паведаміць, што у межах праграмы сацыяльных, палітычных і эканамічных даследаванняў Беларускі фонд публічнай палітыкі (BPPF) сумесна з Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (BISS) абвяшчае чарговы конкурс малых грантаў. Мэтай конкурсу з’яўляецца падтрымка даследаванняў публічнай палітыкі і актывізацыя грамадскай дыскусіі па яе ключавых пытаннях, якім да гэтага часу надавалася недастаткова ўвагі, а такасама інфармаванне беларускай і міжнароднай грамадскасці пра найбольш значныя аспекты палітычнага, эканамічнага і сацыяльнага развіцця Беларусі. БФПП падтрымлівае даследчыя праекты ў наступных галінах:

1. Грамадская думка і кампенсацыя тым, хто «прайграў» падчас эканамічнай трансфармацыі (рэкамендацыі па камунікацыйнай стратэгіі рэформ).

2. Маніторынг прыватызацыі і аналіз аўкцыёнаў, рэкамендацыі па паляпшэнні працэдуры прыватызацыі праз аўкцыёны (стэйкхолдэрамі з’яўляюцца як пакупнікі, так і прадаўцы актываў).

3. Рынак працы падчас эканамічнай трансфармацыі.

4. “Усходняе партнёрства” і рэгіянальнае супрацоўніцтва.

5. Візавая фасілітацыя Беларусь – ЕС (маніторынг і рэкамендацыі).

6. Развіццё інстытутаў грамадзянскай супольнасці ў Беларусі: аналіз і маніторынг.

7. Іншыя тэмы, што маюць дачыненне да актуальных працэсаў сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця Беларусі.

Кандыдаты, чые заявы будуць ухвалены, атрымаюць магчымасць кансультацый з міжнароднымі і беларускімі экспертамі, а таксама будуць мець магчымасць удзельнічаць у праектах BISS.

Заявы на англійскай, беларускай ці рускай мовах павінны быць прадстаўленыя ў электронным выглядзе на адрас: bppf@belinstitute.eu не пазней за 30 кастрычніка 2011 г.

Уся неабходная інфармацыя (поўны тэкст аб’явы, а таксама праектная заява, тытульны ліст і форма бюджэту) – на сайце BPPF па наступнай спасылцы http://bppf.eu/node/109 і на сайце BISS у раздзеле “Праекты”.