Нумар «ARCHE», які прапануецца ўвазе чытачоў, ахоплівае сваім зместам асноўныя вехі з гісторыі польскага ўзброенага чыну падчас Другой сусветнай вайны.
Чытач знойдзе ў ім артыкулы, прысвечаныя чыста вайсковай праблематыцы (гісторыя стварэння і баявога шляху паасобных вайсковых фармаванняў), а таксама даследаванні, якія тычацца ваенна-палітычнай сітуацыі ў Польшчы напярэдадні і падчас Другой сусветнай вайны. Мяркуем, што беларускаму чытачу будзе цікава пазнаёміцца з гісторыяй як рэгулярных вайсковых фармаванняў, якія дзейнічалі на розных франтах вайны, так і з гісторыяй незалежніцкага партызанскага руху. Так, артыкул даследчыка з Гданьска Яцэка Тэбінкі прысвечаны тэме Польшчы і польскіх вайсковых фармаванняў у якасці суб’екта міжнароднай палітыкі падчас Другой сусветнай вайны. Трагічныя падзеі верасня 1939 г. і іх наступствы з’яўляюцца прадметам даследчыцкай увагі варшаўскіх прафесараў Войцеха Матэрскага і Юліюша Тыма. У сваю чаргу, удзелу польскіх войсках на заходніх франтах вайны тычацца працы Януша Зузяка з Варшавы, Томаша Гаёўніка з Ольштына, Паўла Яворскага з Уроцлава, Яна Шкудлінскага з Гданьска. Гісторыя стварэння і дзейнасці польскіх вайсковых фармаваннях на ўсходнім фронце аналізуецца варшаўскімі даследчыкамі Чэславам Гжэлякам і Збігневым Пальскім, а таксама гісторыкам з Лодзі Альбінам Главацкім. Праблематыцы польскага незалежніцкага падпольнага і партызанскага руху прысвечаныя артыкулы Анджэя Хмеляжа з Варшавы, а таксама даследчыкаў з Гродна Станіслава Сільвановіча, Віталя Барабаша і Анджэя Пачобута.
ЗМЕСТ
Лешак Шарэпка. Уступнае слова . 6
Юрый Грыбоўскі. Польскі фактар Другой сусветнай . 8
ВУЗЛЫ ВАЕННАЙ ПАМЯЦІ
Другая сусветная вайна ў гістарычнай памяці палякаў: вузлавыя моманты . 12
Верасень 1939 года . 12
Катынь . 17
Армія Андэрса . 22
Монтэ-Касіна . 26
«Касцюшкаўцы» . 28
Армія Краёва . 30
Варшаўскае паўстанне. 40
Ялта . 50
ВЕРАСНЁВАЯ КАМПАНІЯ 1939 ГОДА
Войцех Матэрскі. Савецкая агрэсія 17 верасня 1939 г. у кантэксце дактрыны бяспекі міжваеннай Польшчы . 56
Юліюш Тым. Вайсковае значэнне Брэсцкай крэпасці ў кампаніі 1939 года . 74
Ігар Мельнікаў. На разломе цывілізацый. Беларусы ў Войску Польскім у верасні 1939 г. . 91
Беларусы: расколаты патрыятызм . 91
Абарона Брэсцкай крэпасці . 97
Бітва пад Млавай . 106
Бітва пад Кобрынам . 110
Асобная аперацыйная група «Палессе». Змагацца да апошняга . 116
НА РОЗНЫХ ФРАНТАХ
Яцэк Тэбінка. Палітыка заходніх вялікіх дзяржаў у дачыненні да Польшчы ў 1939—1945 гг. . 122
Павел Яворскі. Удзел палякаў у нарвежскай кампаніі1940 года . 149
Януш Зузяк. Асобная брыгада карпацкіх стралкоў пры абароне Табрука і ў бітве пад Газалой . 166
Томаш Гаёўнік. Асобная рота «Commando» і 2-гі матарызаваны батальён камандас у 1942—1947 гг. . 194
Ян Шкудлінскі. Бітва пад Монтэ-Касіна і лёс жаўнераў Другога польскага корпуса 214
Юрый Грыбоўскі. Забытыя героі: беларусы ў 2-м Польскім корпусе падчас Другой сусветнай вайны і іх пасляваенны лёс . 227
Польская армія ў ССР (жнівень 1941 — жнівень 1942 г.) . 228
На тэрыторыі Сярэдняга і Блізкага Усходу (жнівень 1942 — снежань 1943 г.) . 234
Удзел у італьянскай кампаніі (снежань 1943 — травень 1945 г.) . 234
Пасляваенны лёс на эміграцыі . 239
На радзіме . 242
Альбін Главацкі. Уратаваныя войскам. Аб стварэнні польскіх узброеных сілаў у СССР у 1941—1944 гг. 244
Збігнеў Пальскі. Палітычныя ўмовы стварэння і дзейнасці Войска Польскага на ўсходнім фронце (травень 1943 г. — травень 1945 г.) . 268
Стварэнне і арганізацыя . 269
Баявы шлях . 278
Чэслаў Гжэляк. Нацыянальныя, падрыхтоўчыя і баявыя аспекты дзейнасці Войска Польскага на Усходнім фронце ў 1943—1945 гг. 282
ПОЛЬСКАЕ ПАДПОЛЬНАЕ ЗМАГАННЕ
Анджэй Хмеляж. «Саюзнік нашых саюзнікаў». Стаўленне СССР да Арміі Краёвай . 318
Станіслаў Сільвановіч. Польскае падполле ў Заходняй Беларусі ў 1939—1941 гг.: паміж савецкімі і нямецкімі службамі бяспекі . 332
Віталь Барабаш. Савецка-польская барацьба на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі (1941—1944 гг.) . 358
Анджэй Пачобут. Аперацыя Арміі Краёвай «Вострая Брама»: мэты, рэалізацыя і наступствы . 382
«Бура», 1944 год . 384
«Котвіч» і «Вострая Брама» . 387
Імклівы наступ саветаў . 388
Горад-крэпасць і «самы цвёрды» генерал Герынга . 393
Атака . 394
Разам з Чырвонай Арміяй . 394
Генерал Чарняхоўскі як марыянетка НКУС . 399
Лёс быў вырашаны ў Тэгеране . 405
Выданне можна замовіць, даслаўшы электронны ліст на адрас [email protected]
Цана выдання — 60.000 руб. без уліку дастаўкі, 89.000 руб. з улікам дастаўкі.
Замаўляючы выданне, у полі «Тэма» трэба пазначыць «5-2015», а ў лісце падаць свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозвішча і ініцыялы, тэлефон для камунікацыі.
Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Каментары