Выйшла з друку кніга Максіма Макарава пад назвай «Месцкія ўлады Полацка (1580—1772 гг.): арганізацыя, персанальны склад».

Кніга складаецца з трох асноўных структурных частак, якія цесна звязаны паміж сабой. Першая — гэта нарыс, у якім разгледжаны пытанні арганізацыі і функцыянавання месцкіх улад Полацка ў канцы XVI — трэцяй чвэрці XVIII стст. Другая — тэматычныя спісы месцкіх ураднікаў і дапаможнага персаналу полацкага магістрата: «Войты, лантвойты, намеснікі лантвойтаў», «Ураднікі магістрата і мужы гмінныя па гадах», «Шафары», «Слугі месцкія, слугі лантвойтаўскія, цакляры», «Ураднікі канцылярыі магістрата». У гэтых спісах прадстаўлены персанальны склад ураднікаў па асобных галінах улады ў храналагічным парадку. Трэцяя структурная частка кнігі — «Алфавітны спіс асоб, звязаных з дзейнасцю месцкіх улад Полацка». У ім змешчаны персанальныя даныя ўсіх полацкіх лантвойтаў і іх наместнікаў, бурмістраў, райцаў, лаўнікаў, мужоў гмінных, пісараў, падпіскаў, шафараў, месцкіх і лантвойтаўскіх слуг, цакляроў і інстыгатараў, якія ўдалося сабраць у працэсе даследавання.

МакараўЗМЕСТ

СПІС СКАРАЧЭННЯЎ . 8

УВОДЗІНЫ . 10

1. АРГАНІЗАЦЫЯ МЕСЦКІХ УЛАД ПОЛАЦКА

Ў КАНЦЫ XVI — ТРЭЦЯЙ ЧВЭРЦІ XVIII СТСТ . 12

1.1. Літаратура і крыніцы . 12

1.2. Юрысдыкцыя насельніцтва места . 16

1.3. Арганізацыя месцкіх улад у святле каралеўскіх прывілеяў . 20

1.4. Войтаўства . 23

1.5. Магістрат: арганізацыя ўстановы, колькасны склад і ратацыя сесій . 28

1.6. Практыка намінацыі новых ураднікаў магістрата . 36

1.7. Канфесійны склад магістрата . 39

1.8. Паўсядзённая судовая практыка магістрата . 43

1.9. Непатызм і карупцыя ў магістраце . 45

1.10. Мужы гмінныя . 48

1.11. Сістэма ўліку месцкіх фінансаў . 50

1.12. Паліцэйскія і судова–выканаўчыя органы месцкіх улад . 53

1.13. Канцылярыі магістрата, лантвойта, мужоў гмінных . 55

2. СПІСЫ МЕСЦКІХ УРАДНІКАЎ І ДАПАМОЖНАГА ПЕРСАНАЛУ . 61

2.1. Войты, лантвойты, намеснікі лантвойтаў . 61

2.2. Ураднікі магістрата і мужы гмінныя па гадах . 66

2.3. Шафары . 124

2.4. Слугі месцкія, слугі лантвойтаўскія, цакляры . 126

2.5. Ураднікі канцылярыі магістрата .130

3. АЛФАВІТНЫ СПІС АСОБ, ЗВЯЗАНЫХ З ДЗЕЙНАСЦЮ

МЕСЦКІХ УЛАД ПОЛАЦКА . 132

ІЛЮСТРАЦЫІ . 189

ЗМЕСТ КНІГІ (PDF) ДАСТУПНЫ ТУТ.

Выданне можна замовіць, даслаўшы электронны ліст на адрас dastauka@arche.by.

Цана (з улікам паштовай дастаўкі) — 129 тыс. рублёў. Па Мінску магчыма забраць выданне самастойна або замовіць дастаўку кур’ерам.

Замаўляючы выданне, у полі «Тэма» трэба пазначыць «Кніга Макарава», а ў лісце падаць свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозвішча і ініцыялы, тэлефон для камунікацыі.

Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.


Гл. таксама:

НУМАРЫ «ARCHE», ДАСТУПНЫЯ ДЛЯ НАБЫЦЦЯ:

За 2014-2015 гг.

За 2007-2013 гг.

За 2005-2000 гг.

КНІГІ, ДАСТУПНЫЯ ДЛЯ НАБЫЦЦЯ

РЭДКІЯ ВЫДАННІ, ДАСТУПНЫЯ ДЛЯ НАБЫЦЦЯ