У панядзелак, 16 снежня, у Гомелі адбудзецца сустрэча з рэдактарамі «ARCHE»

Будуць прадстаўленыя сёлетнія выпускі часопіса ARCHE («Паліцаі і партызаны», «Гістарычная палітыка і гістарычная памяць Беларусі», «Ахвяры і каты»), а таксама каля дзясятка ранейшых нумароў («Вайсковая гісторыя ВКЛ», «Тэрор і прапаганда ў акупаванай Беларусі», «Плошча 19 снежня 2010», «Полацак у прасторы і часе», «1950-я ў Беларусі: Ад сталінізму да застою»)

Рэдактары «ARCHE» Алесь Пашкевіч і Валер Булгакаў раскажуць пра кніжныя навінкі — багата ілюстраваную манаграфію Алега Латышонка і Яўгена Мірановіча «Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пачатку ХХІ ст.» (370 старонак), даследаванне Эдмундаса Гімжаўскаса «Беларускі фактар у аднаўленні літоўскай дзяржавы (1915–1923)», зборнік публіцыстыкі гісторыка і мовазнаўца Яна Станкевіча «За родную мову й праўдзівы назоў» (742 старонкі), «Летапісы і хронікі Беларусі. Сярэднявечча і раннемадэрны час» (903 старонкі). Можна будзе набыць кнігу Алеся Белага «Хроніка Белай Русі: Імагалогія Беларусі ХІІ–ХVIII ст.» — адну з самых папулярных сёлетніх кніжак на гістарычную тэматыку, том Алега Латышонка «Нацыянальнасць — беларус», Збор твораў Адама Станкевіча «З Богам да Беларусі», «Да гісторыі беларускае літаратуры» Антона Адамовіча, збор твораў Адама Бабарэкі, а таксама дзясяткі іншых выданняў.

Гэтае сумеснае мерапрыемства з ГМКГА «Талака» пачнецца 16 снежня а 18-й па адрасе Гомель, Палеская, 52.

Даведкі праз тэл. (029)5507969.