На нашым складзе сёньня засталіся толькі апошнія 5 асобнікаў грунтоўнага тому (аб’ём 1214 старонак) мовазнаўчых твораў выбітнага беларускага філёляга Яна Станкевіча пад назвай «Язык і языкаведа». У ім пад адной вокладкай сабраныя асноўныя тэксты гэтага аднаго з найяскравейшых і найарыгінальнейшых беларускіх моваведаў ХХ ст., прысьвечаныя бадай што ўсім галінам беларускага мовазнаўства: граматыцы, правілам, артаэпіі, гісторыі мовы, анамастыцы, лексыкаграфіі і інш.

 

 

Як адзначае ў сваёй кароткай прадмове да кнігі яе ўкладальнік Валер Булгакаў:

Станкевічаў патас палягаў у тым, што нармаваць мову такой, якой яна ёсьць цяпер, значыць узаконьваць у ёй сьляды каляніяльных узьдзеяньняў, пакідаць па-за ўвагай тыя ейныя рэсурсы, адсутнасьць якіх пазбаўляе яе адметнага аблічча.

Ян Станкевіч быў галоўным апанэнтам моўнага рэжыму, прынятага ў савецкай Беларусі і бяздумна ўспадкаванага Беларусяй незалежнай. Гэтая кніга прапануе альтэрнатыўны праект беларускай мовы. І, трэба падкрэсьліць, акурат праект, які так і ня быў завершаны ў выглядзе строгай сыстэмы. Магчыма, якраз у гэтым палягае шанец для яго запатрабаваньня ў сучасных варунках. Але забясьпечыць яго можа толькі крытычнае пераасэнсаваньне гэтага праекту наноў, а не сьляпое капіяваньне яго складовых частак пры гістарычна іншых абставінах.

Поўны зьмест кнігі і прадмова яе ўкладальніка даступныя тут.

Апошні шанец набыць гэтую кнігу ў асабістую бібліятэку можна рэалізаваць, даслаўшы электронны ліст на адрас dastauka@arche.by. Цана — 99 тыс. рублёў (кошт дастаўкі ўключаны).

Акцыя працягваецца да вычарпаньня накладу.

Замаўляючы выданьне, у полі «Тэма» трэба пазначыць «Язык і языкаведа», а ў лісьце падаць свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозьвішча і ініцыялы, а таксама тэлефон для камунікацыі. Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

 

1ST_1.pdf