Пры апошнім складскім пераўліку намі выяўлена 10 нумароў палескага нумара «ARCHE», які, як раней меркавалася, даўно ўжо быў цалкам рэалізаваны. Таму сёння ва ўсіх зацікаўленых ёсць апошні шанец стаць уладальнікам цяпер ужо рэдкага нумара, які ў гісторыі часопіса быў адным з самым паспяховых.

 

ЗМЕСТ НУМАРА:

Ірына Чарнякевіч. У пошуках Палесся

Фёдар Клімчук. Загадкавае ПалессеВольга Лабачэўская. «Мабыць, я вельмі захапляюся Палессем…». Пра фатаграфічную спадчыну этнографа Ісака Сербава

Ганна Энгелькінг. Паміж аповедам і пісаннем. Апавяданні Ніны Лушчык-Ільянковай як маніфест ідэнтычнасці

Сафроній Жлоба. Сучасная палеская вёска: паміж традыцыяй ды інавацыям

Мікалай Антропаў. Традыцыйная этнакультура Палесся

Тацяна Агапкіна. Традыцыйныя палескія забароны, звязаныя з дрэвамі

Людміла Вінаградава. «Знаючыя людзі» ў палескай дэманалогіі

Ганна Энгелькінг. Палессе Юзафа Абрэмбскага

Юзаф Абрэмбскі. Народ без бацькаўшчыны

Таццяна Валодзіна. Прыклад высокага прафесіяналізму

Наталля Сліж. Малодшая галіна княжацкага роду Саламярэцкіх на Піншчыне

Станіслаў Чаропка. Палессе ў полымі войнаў сярэдзіны XVII стагоддзя

Вольга Сабалеўская. «Як слімак у шкарлупіне…». Культура штодзённага жыцця берасцейскіх габрэяў у першай палове XIX ст.

Сяргей Піваварчык. Крэпасьць «Палессе»

Андрэй Кіштымаў. Палеская чыгуначная легенда

Дарота Міхалюк. Спрэчка адносна Палесся і спроба вызначэння дзяржаўнай мяжы паміж БНР і УНР вясной 1918 г.

Валянціна Лебедзева. «Украінская» ўлада на беларускім Палессі. Гомельская гарадская Дырэкторыя (1918—1919 гг.)

Войцех Сляшынскі. Палессе ў палітыцы польскай дзяржавы ў 1918—1939 гг.

Таццяна Лісоўская. Неапратэстанцкі рух на Палессі з канца ХІХ ст. да 1939 года

Алесь Смалянчук. Палескія Скірмунты: трагедыя восені 1939 года

Станіслаў Сільвановіч. Польскае насельніцтва на тэрыторыі заходняга Палесься напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны

Зміцер Крывашэй. Пінск: партрэт пасляваеннага горада

Андрэй Бодак. Народ і ўлада на Заходнім Палессі ў першыя пасляваенныя гады. На прыкладзе Дзівінскага раёна Брэсцкай вобласці

Аляксандар Ільін. Кропку ставіць пакуль рана

Уладзімір Ляхоўскі. Памяці Аляксандры Гесь

Выданне можна замовіць, даслаўшы электронны ліст на адрас dastauka@arche.by. Цана за 1 асобнік — 60 тыс. рублёў + кошт дастаўкі.

Акцыя працягнецца да 15 траўня.

Замаўляючы выданне, у полі «Тэма» трэба пазначыць «Палескі нумар», а ў лісце падаць свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозвішча і ініцыялы, тэлефон для камунікацыі. Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.