Часопіс «ARCHE» прапануе набыць па зніжаных цэнах апошнія рэшткі накладу яшчэ аднаго старога нумара: 1—2 за 2009 год.

 

Гэты нумар выйшаў у таксама трывожны для часопіса перыяд, калі супрацоўнікі берасцейскай філіі КДБ ініцыявалі завядзенне супраць рэдакцыі часопіса справы па надуманым абвінавачанні ў «экстрэмізме». Адбылося гэта пасля скандальнага затрымання берасцейскімі мытнікамі 10-ці асобнікаў аднаго з папярэдніх нумароў часопіса (№ 7—8 за 2008 год), прысвечанага перадусім спадчыне ВКЛ і Рэчы Паспалітай у гістарычнай традыцыі Беларусі.

Развіццё той справы, натуральна, знайшло сваё адлюстраванне на старонках выстаўленага на распродаж нумара, аднак асноўны ягоны змест усё ж склалі гістарычныя даследаванні, актуальныя ва ўсе часы. Найбуйнейшае з іх — доктарская дысертацыя Яна Запрудніка «Палітычнае змаганне з Беларусь у царскіх Дзяржаўных думах (1906—1917 гг.)», абароненая ім у Нью-Ёркскім універсітэце ў канцы 1960-х гг. і толькі праз 40 гадоў стаўшая даступнай шырокаму колу беларускіх чытачоў. Акрамя таго, сярод матэрыялаў нумара:

— дакументальнае даследаванне Анатоля Сідарэвіча пра Беларускую Сацыялістычную Грамаду;

— падрыхтаваная Нінай Стужынскай падрабязная біяграфія змагара-«зялёнадубца» Уладзіміра Ксяневіча;

— аўтабіяграфічныя матэрыялы ксяндза Адама Станкевіча са следчай справы КДБ Літоўскай ССР;

— успаміны і фотарэпартаж пра ўздым беларускага незалежніцкага руху ў канцы 1980 — пачатку 1990-х гг.

і многае-многае іншае.

Поўны змест нумара:ВІТАЛЬ СІЛІЦКІ. Накід плану ратавання рэжыму

ЮЛІЯ НАРКЯВІЧУТЭ, ВІЦІС ЮРКОНІС. Еўрапейскія чыноўнікі пры двары Менскага цара

РАШЭД ЧОЎДХУРЫ. Новая эра амерыканскага грамадства

АНАТОЛЬ СІДАРЭВІЧ. Да гісторыі Беларускае Сацыялістычнае Грамады: «новыя» дакумэнты

ЯН ЗАПРУДНІК. Палітычнае змаганне за Беларусь у царскіх Дзяржаўных думах (1906—1917 гг.)

НІНА СТУЖЫНСКАЯ. Непарадны герой беларускай атаманшчыны

ВАСІЛЬ МАТОХ. БССР у 1920-я гг.: усталяванне татальнай цэнзуры і ідэалагічнага кантролю

АДАМ СТАНКЕВІЧ. «Ворагі Савецкага Саюза ніколі не былі маімі сябрамі». Палітычная і грамадская аўтабіяграфія

ЮРЫ ЧАВУСАЎ. Як працуюць беларускія палітычныя партыі

МІКАЛАЙ БУСЕЛ. Савецкае войска — прэч з Беларусі. Мае пункты перагіну

Фотарэпартаж РАМУНАСА КАЦІЛІЎСА з І з’езда БНФ. 24—25 чэрвеня 1989 г., Вільня

АЛЯКСЕЙ ЛАСТОЎСКІ. Незалежная гістарыяграфія: працяг метадалагічнага абнаўлення

ВАСІЛЬ НЕМІРОВІЧ-ДАНЧАНКА. Стары замак. З казак сапраўднасці

ВІТАЛЬ КУПЛЕВІЧ. Брэжнеўская геапалітыка

«Признать… подлежащими уничтожению». Інфармацыя пра суд над «ARCHE»

Выданне можна замовіць, даслаўшы электронны ліст на адрас dastauka@arche.by. Цана за 1 асобнік — 40 тыс. рублёў (у гэтую суму ўключаны кошт дастаўкі).

Акцыя працягнецца да 15 красавіка.

Замаўляючы выданне, у полі «Тэма» трэба пазначыць «Нумар 1—2 за 2009 г.», а ў лісце падаць свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозвішча і ініцыялы, і тэлефон для камунікацыі. Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Summary in English.pdf