Шаноўныя знаўцы мовы! Чытаючы творы беларускай літаратуры, натрапіў на цікавае значэнне слова «паданне»:

З блізшых вёсак хлопцы і дзяўчаты ехалі на сэзонныя работы ў Латвію. Верасаўскія не рашаліся.  П а д а н н е  на выезд падала толькі адна Шайбакова Кася … Вячаслаў Адамчык “Чужая бацькаўшчына”. Вось, 2 верасьня 1929 г. многія каталікі парафіі Новая Мыш Баранавіцкага пав. Біскупу пінскаму  з л а ж ы л і  п а д а н н е,  просячы яго ўвесьці ў іхняй парафіі казанні і агулам дадатковыя набажэнствы па-беларуску. Адам Станкевіч. Як паказуе прыклад Слонімшчыны, урад не дае дазволу і на прыватныя пачаткавыя школы ў беларускай мове. Прынамсі на ўсе  п а д а н н і  аб школах у Слонімскім павеце беластоцкі куратар ад леташняга году ня даў навет ніякага адказу … Антон Луцкевіч.

Як бачым, слова «паданне» ужываюць у значэнні «заява»(письменная просьба) або «хадайніцтва» (официальная просьба или представление) . Наколькі пашырана слова «паданне» (у гэтым значэнні) у нашай мове (мо’ ёсць яшчэ прыклады ўжыцця)? Ці не ёсць яно паланізмам (podanie)?

Ці можа яно замяніць відавочны русізм — нязграбнае «хадайніцтва»? Ці мо’ лепш слова «паданне» ўжываць у значэнні рас. «представление» (акт, предписание, рекомендация, напр. представление о привлечении виновных к ответственности — паданне аб прыцягненні вінных да адказнасці), як гэта падаеБеларуская навуковая тэрміналёгія: Тэрмінолёгія права (1926): представление — паданне? Гэта і лагічна, бо «представлять, -вить» — «падаваць, падаць»:[ПРЕДСТАВЛЯТЬ, падаваць, дастаўляць, прысылаць, рэч, чалавека, ліст каму-колечы. (Слоўнік Ластоўскага). Падаваць, падаць што – подавать, подать, представлять, представить, вручить, предъявить (Беларуска-расейскі слоўнік Байкова-Некрашэвіча)]. Напр.  представить на утверждение — падаць на зацвярджэнне [Было пастаноўлена вырабіць устаў кружка і  п а д а ц ь  яго на  
з а ц в е р д ж э н н е. НН, 1911 г., № 14.. Затым  п а д а л і  н а  з а ц в я р д ж э н н е  статут Беларускай Арганізацыі Моладзі «Прамень», якая да зацвярджэння налічвала 75 сябраў з вясковае акалічнае інтэлігенцыі, не лічучы наагул моладзі.  «НН», № 8, 1920 г.]. Апроч таго, ва ўкраінскай юрыдычнай тэрміналогіі «представление» — «подання».

Але тады застанецца «хадайніцтва», «хадатай», «хадайнічаць».

Калі ж «паданнем» замяніць «хадайніцтва», тады на «представленіе» можна запрапанаваць «унясенне» або «прапазіцыя». Адпаведна, маем:

ХОДАТАЙ

паданнедаўца*.  

ХОДАТАЙСТВ/О

(официальная просьба или представление, адресованное государственным органам вышестоящей инстанции) паданне.

ХОДАТАЙСТВОВАТЬ

(обращаться с просьбой к официальным лицам, учреждениям) прасіць аб чым.

ПРЕДСТАВЛЕНИ/Е

2. (акт, предписание, рекомендация) унясенне* (ад унесці), прапазіцыя*;

Хто што думае ў гэтай справе? Гэта важна для беларускай юрыдычнай тэрміналогіі.