у 5 нумары Полымя за 1994 Васіль Зуёнак надрукаваў верш «Мяккі знак». У творы напісана пра рознае:

пра ірацыянальных (?) жанчын:
На пажары баба ратаваць
З лямантам цягнула матавіла,
Кубел з пражай кінуўшы згараць…

пра вычварэнні д’ябла:
Увушшу свіргоча д’яблаў рогат:
«Як пісаць вам слова: «снег» ці «сьнег»?»

пра аднаўленне мяккага знака, духоўнасць і агідных навукоўцаў:
Ну а мы, каб напісаць — дый годзе:
«Сьнег» ды «сьмех»… — давай дыскутаваць
Пры глухім, знявераным народзе:
Мяккі знак вяртаць ці не вяртаць…

На вучоных зборышчах двайную
Норму акадэмікі даюць…
Можа, мяккі знак і адваюем,
Дык і той зладзеі адбяруць[…]

І над мовай дзьмухаюць кадзілам,
Правяць пахавальную імшу,
Ну а мы — выносім матавіла,
Калі трэба ратаваць душу…