На экраны вышаў дакументальны фільм «Салдат імперыі», які вядзе вядомы расейскі пісьменнік Аляксандр Праханаў. Па-сутнасці ён распавядае пра сваё жыццё ў кантэксце савецкай гісторыі. Вечны апазіцыянер, які на працягу многіх гадоў быў рэдактарам ці не самай апазіцыйнай газеты краіны, цяпер ў хатняй атмасферы красамоўна распавядае пра тое, чаму застаўся верным ідэям рускага камунізму. Рускага менавіта па духу, але не па геаграфічнай прыналежнасці. Камунізм Праханава заўсёды меў дамешак рускага нацыяналізму, які аддае ўсім гэтымі іх былінамі, паданнямі, казкамі ды балалайкамі. На маю думку, гэты фільм з’явіўся не выпадкова — наперадзе Расею і нашу краіну чакае стварэнне Эўразійскага Саюзу, які нібыта мусіць замяніць СССР. На многіх гэты фільм падзейнічае — для людзей уласціва настальгія па Залатым Веку, калі яны нібыта жылі на роўні з Багамі. Гэтую рысу чалавечай свядомасці добра апісаў Мірча Эліадэ ў сваіх працах.

Сам фільм можна паглядзець цалкам тут