Сёньня, 4 красавіка, стала вядомая фінальная пяцёрка ляўрэатаў, што прэтэндуюць на Ўзнагароду імя Рышарда Капусьцінскага за літаратурны рэпартаж.
Такім чынам пяць аўтараў вылучаных з паўфінальнай дзясяткі (у альфабэтным парадку):


1. Францыск Голдман, «Мастацтва палітычнага забойства, або хто забіў біскупа?» (з ангельскай перакл. Януш Рушкоўскі, выд. «Czarne», Валовец, 2011)

2. Ляо Іўу, «Суправаджальнік памерлых. Гісторыі з жыцьця. Кітай зьнізу ўверх» (з перакладу на ангельскую перакл. Агнешка Пакойска, выд. «Czarne», Валовец, 2011)

3. Філіп Спрынгер, «Мядзянка, гісторыя зьнікненьня» (выд. «Czarne», Валовец, 2011)

4. Колін Табран, «У Сібіры» (з ангельскай перакл. Дарота Казіньска, выд. «Czarne», Валовец, 2011)

5. Раджа Шэхадэх, «Палястынскія шпацыры. Нататкі пра зьнікаючыя краявіды» (з ангельск. перакл. Ганна Сак, выд. «Karakter», Кракаў, 2011)

Пра тое, хто стане пераможцам сёлета, мы даведаемся 11 траўня 2012 году.