11 лютага адбылася буйная ваенна-гістарычная рэканструкцыя зімовых баёў, якія адбываліся ў 1943-1944 гг. у пачатковы перыяд вызвалення БССР ад немецка-фашысцкіх захопнікаў.

Галоўным арганізатарам відовішча выступіў клуб ваенна-гістарычнай рэканструкцыі “Гонар мундзіру”. (кіраўнік: Уладзімір Колат). Асобную падзяку ўдзельнікі мерапрыемства выказваюць спадару Паўлу Марэцкаму за арганізацыю начлега для рэканструктараў.

У “Нясьвіжы 2012” прынялі ўдзел каля 100 чалавек. У старадаўні беларускі горад, акрамя беларусаў, прыехалі госці з Расіі, Украіны, Казахстана.

Моцныя маразы (з раніцы было каля мінус 26 градусаў) і вялікая колькасць снегу не перашкодзілі правядзенню фэста.

Пасля рэканструкцыі удзельнікі наведалі старадаўнюю рэзідэнцыю некаранаваных каралёў Радзівіллаў, і аднымі з першых убачылі адчыненыя пасля рэстаўрацыі пакоі. Старажытны замак аказаў моцнае ўражанне на рэканструктараў. У сваю чаргу савецкая ваенная ўніформа на фоне старажытных партрэтаў, мэблі і інтэр’ераў стварала непаўторны каларыт.

Увогуле рэканструкцыя прайшла на вельмі высокім узроўні.

Болей фота ТУТ.