Магчыма, што няма ніводнае юрыдычнае падставы лічыць савецкую акупацыю — акупацыяй. Бо міжнароднае права было вельмі эфэмернай рэччу на прасторах экс-расейскай імпэрыі.
Але войскі ўрада Савецкай Расеі (разам з польскімі) АКУПАВАЛІ беларускія землі, не дазволіўшы беларускаму народу САМОМУ вырашыць ўласны лёс.
Вырашыць свой лёс беларускі народ мог, напрыклад, праз 1-ы Ўсебеларускі кангрэс (разагнаны бальшавікамі), праз урад БНР, праз унутрыбеларускую грамадзянскую вайну. Любым чынам.
Беларускаму народу не далі гэта зрабіць.
Войскі Савецкай Расеі ўвайшлі на нашыя тэрыторыі і навязалі нашаму народу волю Масквы.
Вось гэта і ёсьць акупацыя.
Каментары