Калі сітуацыя вымушае скарыстацца метро яшчэ да 6 гадзін раніцы, адразу кідаецца ў вочы, што пераважная большасць пасажыраў – жанчыны.

У кожным вагоне на 60-70 пасажырак прыпадае – 7-8 пасажыраў. Мінчучкі спяшаюцца на працу, мінчукі-кармільцы яшчэ дрыхнуць.
На “разбэшчыным” Захадзе – інакш. Ранішні Парыж, напрыклад, ашаломіць вас вялікай колькасцю татаў з дзеткамі, ды і проста мужыкоў, якія імкліва рухаюцца да месца працы.

Прычына, мусіць, ня ў тым, што беларускі мужык шмат спіць. Больш верагодна, што жанчынам дастаецца не зусім прэстыжныя, а часам і нізкапрафесійная праца. А магчыма, маюць месца зусім іншыя варыянты…