Адзін Сабака…

 

 

Гісторыя – 1285

 

Адзін Сабака раптам пачаў гаварыць праўду. І да яго прыйшлі Гражданы і пацікавіліся: “Аткуда дравішкі?” Сабака не разгубіўся: “Із леса вясціма. Сусед там іх лупіць, а я разважу!”

 

*******

 

Гісторыя – 1286

 

Адзін Сабака задумаў жаніцца. Даведаўся пра гэта Граждан і, пераапрануўшыся ў Гражданку, прыйшоў да Сабакі і сказаў: “Я ніразу яшчэ не ўкушаў сапраўднай сабачай любві, дык палюбіце мяне не дзеля балаўства, а ў выглядзе эксперымента на выжыванне! Вам за гэта мае благародныя падонкі помнік паставяць!”

 

*******

 

Гісторыя – 1289

 

Адзін Сабака склаў спісак альтэрнатыўнага ўраду. А Граждан, зрабіўшы са спіска вялізарны плакат, залез без білета ў электрычку і пачаў хадзіць з ім па вагонах і спяваць: “Дзеньгі давай! Давай дзеньгі!!!”

 

*******

 

Гісторыя – 1290

 

Адзін Сабака паехаў на чэпміянат свету па футболу ў Афрыку. Граждану не далі дазволу на вандроўку і ён, гледзячы футбол па тэлевізары, напісаў скаргу ў домакіраўніцтва на амерыканскіх футбалістаў, якія па начах займаюцца сэксам у суседняй сабачай кватэры заместа таго, каб маліцца Богу.

 

*******

 

Гісторыя – 1291

 

“Певень, перастань шумець! Твая матка— усяго толькі яйка!”—сказаў Сабака, праходзячы праз двор Граждана. Певень заціх, але тут жа з хаты выбег Граждан і закрычаў: “Чым дразніць майго пеўня, вы, баценька, лепей бы з’ездзілі ў губернію і ўладзілі газавы вінцель, а то я магу сазнання паціраць і гэта будзе поўная катафонія!”

 

vik-shnip.livejournal.com