У цэнтры Еўропы ў ХХІ ст. дзеіць падпольная нацыянальная навучальная ўстанова, ці, як яе яшчэ называюць, “партызанская школа”. Ліцэй не скарыўся перад таталітарнаю сістэмаю, не стаў на калені, наадварот – ператварыўся ў сімвал нацыянальнай годнасці. І што важна, годнасці зусім юных людзей. Яны не толькі ў падпольных умовах атрымліваюць выдатную адукацыю, якая адчыняе ім дзверы найлепшых беларускіх і замежных універсітэтаў, але і гартуюцца тут маральна. Ліцэй (і настаўнікі, і бацькі, і дзеці) – як адна сям’я, як супольнасць аднадумцаў, свабодных беларусаў.

рэж. Юрый Каліна (Jerzy Kalina), 2002 г., Польшча

Працягласьць: 00:26:11