Савецкая история.

Рэжысэр: Эдвінс Шнорэ (Edvīns Šnore) 
Пра фільм: «Савецкая гісторыя» («The Soviet story») распавядае пра Галадамор ва Ўкраіне (1932-1933), катынскі расстрэл (1940), цесную супрацу НКВД і ґестапа (1939-1941), масавыя дэпартацыі ўглыб Савецкага Саюзу пасьля ІІ сусьветнае вайны, мэдычныя экспэрымэнты на зьняволеных ГУЛАГу ды інш. Фільм здымалі 2 гады, а збор матэрыялаў да стужкі заняў больш за 10 гадоў. У фільме выкарыстоўваюцца як унікальныя архіўныя дакумэнтальныя матэрыялы, так і інтэрвію ахвяраў злачынстваў, якім удалося выжыць, ды вядомыя постаці. Сярод апошніх — праф. Норман Дэйвіс, Міхаіл Гарбачоў, Уладзімір Букоўскі, Віктар Сувораў, а таксама дэпутаты Эўрапейскага парлямэнту.

Працягласьць: 1:25:40