Кампанія 1660 году ў Літве / Кшыштаф Касажэцкі; пераклад з польскай мовы Антона Кузьміча. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2015. — 330 с.

Гэтая кніга паўстала на падставе магістарскай працы на тэму бітвы пад Палонкай, напісанай у Інстытуце гісторыі Варшаўскага ўнівэрсытэту пад кіраўніцтвам нядаўна памерлага праф. др. габ. Тадэвуша Васілеўскага. Яму выказваю сардэчную ўдзячнасьць за ўводзіны ў сьвет праблемаў Вялікага Княства Літоўскага ХVІІ ст., за істотную апеку, дапамогу ў зборы крыніц і заахвочаньне да цярплівасьці ў навуковых дасьледаваньнях. Таксама прагну ў гэтым месцы падзякаваць праф. др. габ. Міраславу Нагельскаму за няспынную падтрымку, праніклівыя заўвагі і натхненьне маёй цікавасьці да старапольскага ваеннага мастацтва. Пану праф. др. габ. Анджэю Рахубу дзякую за дапамогу ў наладжаньні кантакту з расейскімі гісторыкамі, дзякуючы якім я змог узбагаціць свае зьвесткі, якія датычаць Маскоўскай дзяржавы ў сярэдзіне ХVІІ ст. Хачу таксама падзякаваць супрацоўнікам Галоўнага архіву даўніх актаў у Варшаве, а асабліва пану Яраславу Завадзкаму і пану Рафалу Янкоўскаму, за вялікую дапамогу ў здабыцьці каштоўных архіўных крыніц. Усім маім калегам з дактаранцкага сэмінару ў праф. др. габ. Т. Васілеўскага і праф. др. габ. М. Нагельскага, асабліва Конраду Бабятынскаму, выказваю ўдзячнасьць за дапамогу, заахвочаньне і многія каштоўныя заўвагі.

Кшыштаф Касажэцкі. З прадмовы да выдання.


Зьмест

5. Уступ для беларускага чытача

8. Уступ

13. І. Аднаўленьне вайны з Масквой

36. ІІ. Літоўскі наступ і паўстаньне Івана Нячая

56. ІІІ. Выправа Яна Сасноўскага пад Стары Быхаў. Праблемы літоўскай арміі летам — восеньню 1659 году

70. ІV. Сытуацыя Рэчы Паспалітай на парозе наступу Хаванскага

86. V. Колькасьць войскаў у першы пэрыяд змаганьняў у Літве (лістапад 1659—1660)

105. VІ. Наступ князя Івана Хаванскага (лістапад 1659 — люты 1660)

135. VІІ. Змаганьні з войскамі князя Івана Хаванскага на Падляшшы ў лютым — сакавіку 1660 г.

151. VІІІ. Ваенныя дзеяньні ад лютага да чэрвеня 1660 году. Аблога Ляхавічаў

184. ІХ. Пачатак наступу польскіх і літоўскіх войскаў. Бітва пад Палонкай (28 чэрвеня 1660 г.)

208. Х. Пасьля Палонкі. Да Бярэзіны і Дняпра

237. ХІ. З Жамойці на Басю. Дзеяньні дывізіі Міхала Казімера Паца

251. ХІІ. Бітва на Басі

277. XIII. Разгром Хаванскага. Апошнія змаганьні на Дзьвіне

297. ХІV. Апошнія змаганьні на Дняпры. Марш дывізіі Чарнецкага ва Ўкраіну

311. ХV. Змаганьні ў заходніх ваяводзтвах Літвы

322. Заканчэньне

326. Бібліяграфія

Рукапісныя крыніцы

Друкаваныя крыніцы

Старадрукі

Дасьледаваньні

Сьпіс скарачэньняў


Выданне можна замовіць, даслаўшы электронны ліст на адрас dastauka@arche.by

Гл. таксама:

НУМАРЫ «ARCHE», ДАСТУПНЫЯ ДЛЯ НАБЫЦЦЯ:

За 2014-2015 гг.

За 2007-2013 гг.

За 2005-2000 гг.

КНІГІ, ДАСТУПНЫЯ ДЛЯ НАБЫЦЦЯ

РЭДКІЯ ВЫДАННІ, ДАСТУПНЫЯ ДЛЯ НАБЫЦЦЯ