Выйшаў новы нумар «ARCHE» (№ 7—8 за 2014 год), цалкам прысвечаны розным аспектам гісторыі Заходняй Беларусі ў 1921—1939 гг., калі гэтая тэрыторыя ўваходзіла ў склад Польшчы.

У нумары знайшлі адлюстраванне наступныя пытанні:7,8-2014

— успрыманне праблемы Заходняй Беларусі сучаснікамі і сённяшнімі даследчыкамі (артыкулы Ежы Тамашэўскага, Анатоля Трафімчыка, Святланы Чэрвоннай, Пятра Ціхарацкага);

— невядомыя і малавядомыя старонкі гісторыі беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі (публікацыі Аляксандра Быстрыка іАндрэя Вашкевіча, Аляксандра Пагарэлага, Анастасіі Юркевіч, Андрэя Чарнякевіча, Аляксандра Ільіна);

— гісторыя асобных заходнебеларускіх рэгіёнаў і мясцовасцяў (артыкулы Алеся Белага, Аляксандра Камінскага, Леаніда Лаўрэша, Аляксея Вячоркі, Аляксандра Вабішчэвіча, Войцеха Сляшынскага);

— крытычна-рэцэнзійныя матэрыялы (аўтарства Віталя Воранава, Сцяпана Стурэйкі, Ірыны Чарнякевіч).

ПОЎНЫ ЗМЕСТ НУМАРА ДАСТУПНЫ ТУТ.

ПРАДМОВА

Выданне можна замовіць, даслаўшы электронны ліст на адрас dastauka@arche.by. Цана (з улікам дастаўкі) — 79 тыс. рублёў.

Замаўляючы выданне, у полі «Тэма» трэба пазначыць «Заходняя Беларусь», а ў лісце падаць свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозвішча і ініцыялы, тэлефон для камунікацыі. Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.