У апошні тыдзень кастрычніка — пачатку лістапада ў нашай краіне ўшаноўваюцца Дзяды (26 кастрычніка або 2 лістапада). Мы заклікаем усіх тутэйшых людзей незалежна ад веравызнання пасля наведвання сямейных могілак на працягу тыдня з 29 кастрычніка па 6 лістапада арганізаваць у сваёй мясцовасці талаку па прыборцы і добраўпарадкаванні старажытных занядбаных могілак і курганоў.

У Менску талака плануецца ўдзень 2 лістапада (серада) на курганным могільніку ў раёне Чыжоўкі, а таксама 5 лістапада (субота) для тых, хто не зможа далучыцца ў сераду.

Ахвотныя далучыцца і ўласнай працай ушанаваць далёкіх дзядоў, пішыце на наш адрас kryuja@gmail.com. Арганізатарам талакі з іншых рэгіёнаў у разе патрэбы мы можам даслаць спіс старажытных пахавальных помнікаў у вашай мясцовасці, якія ахоўваюцца дзяржавай і якія патрабуюць вашага дагляду.