Пабачыла свет выданне, прысвечанае аналізу вулічнай актыўнасці беларусаў у 1988-2009 гадах.

Хрышчэнне нацыі. Масавыя акцыі 1988–2009 / Пад рэд. В. Булгакава, А. Дынько. — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства; Вільня: Інстытут беларусістыкі; Мінск: Палітычная сфера, 2011. — 576 с.; [8] л. іл.

Беларусь здабыла дзяржаўную незалежнасць у 1991 годзе. І амаль адразу ў краіне ўстанавіўся рэжым асабістай дыктатуры Аляксандра Лукашэнкі. Гэта адбылося ў выніку слабасці грамадскіх структур, сілы расійскай каланіяльнай спадчыны, а таксама палітычнай і эканамічнай наіўнасці постсавецкіх беларусаў. Дзяржава зноў, як і за саветамі, захацела стаць усёпранікальнай. Грамадзянін пачаў траціць палітычныя свабоды. А нацыянальныя каштоўнасці ператварыліся ў аб’ект нападак прапаганды. Але, у адрозненне ад савецкай пары, у краіне паўстаў масавы рух за правы грамадзяніна і нацыі.

У рэакцыі на дыктатуру і супраціве ёй спелілася новая нацыянальная ідэнтычнасць. Яна падштурхоўвала да дзейнасці актывістаў руху за грамадзянскія правы, а пасля стала распаўсюджвацца на шырэйшыя колы.

Рэжым знішчыў канкурэнтнасць палітычнага працэсу, пазбавіў апазіцыю прадстаўніцтва ў органах улады, ператварыў СМІ ў прыладу прамыўкі мазгоў. У такіх умовах вулічныя акцыі пратэсту сталі найважнейшым спосабам незалежнага грамадзянскага дзеяння. Палітычна актыўныя грамадзяне ўсвядомілі, што палітычныя змены магчымыя толькі ў выніку масавай дэманстрацыі нязгоды з існуючай сістэмай і не раней, чым такое здарыцца. Тое самае разуменне было і ў дыктатара, які імкнуўся такія акцыі зрываць, а іх удзельнікаў маляваў адмарозкамі і ворагамі народу.

Пульс палітыкі адчуваўся на вуліцы, Плошча была індыкатарам пратэстнага патэнцыялу грамадства.

Гэтая кніга складаецца з трох частак, якія мы пастараліся пераплесці. Група палітолагаў на чале з доктарам палітычных навук Андрэем Казакевічам ажыццявіла аналіз вулічнай актыўнасці беларусаў у 1988-2009 гадах. Кандыдат гістарычных навук Алег Дзярновіч дапоўніў яго малавядомымі гістарычнымі дакументамі. Нарэшце, рэдактары падабралі з даступных архіваў сотні фатаграфій і артэфактаў, што прымусяць іначай паглядзець на пачаткі беларускай незалежнасці.

Валер Булгакаў, Андрэй Дынько



 

 

Змест

Мова, гісторыя, экалогія: акцыі 1988–1990  (8)

 

Сітуацыя ў Беларусі напярэдадні незалежнасці ў люстэрку дакументаў ЦК КПСС  (28)

 

Дзве культуры: пра артэфакты гісторыі  (54)

 

Уступ да падборкі дакументаў, што ілюструюць гісторыю масавых акцый (54)

Першыя ластаўкі. Вулічная актыўнасць у 1986–1987. Дакументы  (57)

Перш папрацуй, а тады й патанцуй  (57)

1987, 1 лістапада. Мінск, Купалаўскі парк. Адзначэнне Дзядоў (59)

Рэакцыя афіцыйнай прэсы і дыскусіі з нагоды мітынгу і адзначэння Дзядоў-1987  (68)

Масавыя акцыі. 1988–1990. Дакументы  (97)

 

1988, 30 кастрычніка. Мінск. Мітынг-рэквіем памяці продкаў «Дзяды»  (97)

1988, 20 сакавіка. Мінск, плошча Свабоды (пляц Волі). Мітынг у абарону гістарычнага Верхняга горада і супраць будаўніцтва станцыі метро «Няміга» на месцы Мінскага замчышча  (111)

Рэзалюцыі мітынгу ў г. Мінску 19 лютага 1989 года  (116)

1989, 30 верасня. Мінск. Шэсце і мітынг. Чарнобыльскі шлях  (117)

1989, 26 ліпеня. Гродна. Агульнагарадскі мітынг, прысвечаны ўтварэнню Беларускага народнага фронту (123)

Дзесяць гадоў на фронце (1988–1998). Франтавыя нататкі (127)

Віцебск. 1990.04.26, Віцебскі агульнагарадскі мітынг (141)

Вуліца і змена сістэмы: акцыі 1991  (157)

 

Масавыя акцыі. 1991. Дакументы  (167)

 

1991.03.10. Віцебск, плошча Свабоды. Мітынг дэмакратычных сіл (167)

1991.09.01. Віцебск, стадыён «Дынама», агульнагарадскі мітынг  (167)

Няўстойлівая дэмакратыя, разнастайнасць і страта арыенціраў: акцыі 1992–1995  (179)

 

Масавыя акцыі. 1992–1995. Дакументы  (195)

 

Мітынг на Дзяды. 2 лістапада 1991 года, Магілёў  (195)

Мітынг 23 лютага 1992 года, Магілёў  (195)

Рэзалюцыя мітынгу на Савецкай плошчы г. Магілёва 23 лютага 1992 года  (197)

Мітынгі 29 снежня 1993 года на прадпрыемствах Магілёва  (198)

Рэзалюцыя мітынгаў работнікаў Магілёўскага ліфтабудаўнічага завода і завода «Зеніт», што адбыліся 29 снежня 1993 года (199)

Мітынг працоўных 12 студзеня 1994 года, Магілёў  (201)

Рэзалюцыя мітынгу «Манифест рабочего движения»  (201)

Мітынг 23 студзеня 1994 года, Магілёў  (203)

Мітынг працоўных 7 лютага 1995 года, Магілёў, плошча Леніна  (204)

1991, верасень. Гродна, плошча Леніна. Мітынг дэмакратычных сіл  (206)

1992, 1 кастрычніка. Гродна, плошча Леніна. Мітынг дэмакратычных сіл  (206)

1992, 19 кастрычніка. Гродна, плошча Леніна. Мітынг настаўнікаў (208)

1993, 17 мая. Гродна, Стары парк. Мітынг дэмакратычных сіл (210)

1993, 8 верасня. Гродна, Савецкая плошча. Дзень беларускай вайсковай славы. Прысяга  (211)

1993, 6 лістапада. Гродна, плошча Леніна. Мітынг дэмакратычных сіл  (212)

1993, 15 снежня. Гродна. Мітынг працоўных  (213)

1994  (213)

Абарона незалежнасці — акцыі 1996 года  (228)

 

Масавыя акцыі. 1996. Дакументы  (246)

 

«Мінская вясна-1996». Дзень Волі  (246)

25 сакавіка (панядзелак). Мінск  (246)

Гродна  (246)

1996, 24 сакавіка (нядзеля), Мінск. Дзень Волі  (247)

Супраць «інтэграцыі» ў Расію. 1996, 2 красавіка (аўторак) (251)

1996, 2 красавіка, Мінск  (252)

Чарнобыльскі шлях. 1996, 26 красавіка (пятніца). Мінск. 10-я ўгодкі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС  (254)

Дзень Працы. 1996, 1 мая (серада)  (279)

Дзень Перамогі  (282)

За свабоду палітычных вязняў  (282)

1996, 24 сакавіка. Мінск. Дзень Волі  (288)

1996, 15 сакавіка. Гродна. Серыя пікетаў у абарону Канстытуцыі  (289)

1996, 25 сакавіка. Гродна. Мітынг у абарону Канстытуцыі  (290)

1996, 27 ліпеня. Гродна. Шэсце з нагоды Дня Незалежнасці  (291)

1996, 8 верасня. Гродна. Шэсце і мітынг у гонар дня Беларускай вайсковай славы  (292)

Паўсядзённасць супрацьстаяння: акцыі 1997–2000  (315)

 

Масавыя акцыі. 1997–2000. Дакументы  (334)

 

«Марш Свабоды-II» 15 сакавіка 2000 г. Напярэдадні  (334)

Па слядах падзеі  (338)

Угодкі падзеі  (343)

1997, 23 сакавіка. Гродна. Шэсце і мітынг з нагоды Дня Волі  (345)

1998, 9 сакавіка. Гродна. Мітынг прадпрымальнікаў  (346)

1998, 25–26 сакавіка. Гродна. Дзень Волі  (348)

1998, 9 верасня. Гродна. Дзень беларускай вайсковай славы  (349)

1998, 24 лістапада. Гродна. Мітынг пратэсту супраць праекта дамовы пра стварэнне саюзнай дзяржавы Беларусі з Расеяй  (350)

1998, 5 снежня. Гродна. Мітынг супраць жабрацтва (350)

1998, 11 снежня. Гродна. Несанкцыянаваны пікет, прымеркаваны да 50-х угодкаў прыняцця Дэкларацыі правоў чалавека  (352)

1999, 25 сакавіка. Гродна. Несанкцыянаванае шэсце на Дзень Волі  (352)

1999, 25 красавіка. Гродна. «Акцыя з паходнямі»  (353)

1999, 21 ліпеня. Гродна. Акцыя «Развітанне з прэзідэнтам»  (354)

Было б за што — наогул бы забілі? (3560

2000, 23 сакавіка. Гродна. Несанкцыянаваны пікет за правядзенне вайсковай рэформы (358)

2000, 25 сакавіка. Гродна. Мітынг у Дзень Волі  (358)

2000, 12 лістапада. Гродна. Моладзевая пацыфісцкая акцыя ля Паштамта (вул. Карла Маркса)  (362)

2001, 25 сакавіка. Гродна. Мітынг і шэсце на Дзень Волі  (366)

2001, 1 мая. Гродна. Першамайскі мітынг  (367)

Устойлівасць і спад: акцыі 2001–2005  (432)

 

Плошча і акцыі 2006 года  (500)

 

Паміж Плошчамі: акцыі 2007–2009  (520)

 

Храналогія  (559)

 

Спіс асноўных скаротаў  (575)

 


Гэтую кнігу, як і іншыя, можна замовіць у распаўсюднікаў «ARCHE»:

 

Баранавічы — Руслан Равяка, п/с 13, 225409, Баранавічы-9, тэл. (029) 767-20-37.

 

Берасьце — Ігар Бараноўскі, тэл. (0162) 25-61-55, (029) 8-000-157.

Віцебск — Барыс Хамайда, тэл. (0212) 34-52-41.

Гомель — Ларыса Шчыракова, тэл. (029) 341-66-94;

Дзяніс Федарэнка, тэл. (029) 733-55-22.

Горадня — Эдвард Дмухоўскі, тэл. (029) 133-87-17.

Магілёў — Алесь Асіпцоў, тэл. (0222) 25-57-85, (029) 625-57-85.

Маладэчна — Алесь Кштальтны, тэл. (044) 792-36-88, (029) 271-77-22.

Менск — Сяргей Бахун, тэл.(029)724-54-56, (029) 624-54-56 .

Наваполацак — Ірына Бельская, тэл. (029) 296-15-73

Шукаем распаўсюднікаў зь іншых мясьцінаў.