30 чэрвеня, а 18-й гадзіне, на падворку АГТ/ЦСІ абудзецца паседжаннепублічнага семінару Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”.

Тэма дакладу: “Метады і тэхнікі аналізу публічных прамоваў беларускіх палітыкаў”.

Асноўным дакладчыкам выступіць Андрэй Казакевіч: доктар палітычных навук, дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” (Вільня-Мінск, Літва-Беларусь).

На семінары будуць абмяркоўвацца ўласцівасці публічных прамоваў вышэйшых дзяржаўных асобаў Беларусі.

Судакладчык — Аляксей Ластоўскі, кандыдат сацыялагічных навук, супрацоўнік Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” (Вільня-Мінск, Літва-Беларусь)

Семінар праводзіцца ў рамках даследавання “Прамаўляючы лібералізацыю: публічныя прамовы і курс беларускай палітыкі ў 2008-2010 гг.”, якое ажыццяўляе Інстытут “Палітычная сфера” пры падтрымцы Беларускага фонду публічнай палітыкі.

Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца ўсе жадаючыя. Рэгістрацыя адбываецца праз электронны адрас:info@palityka.org

palityka.org