8-га красавіка на Машэрава, 8 (сядзіба БНФ) будзе прэзэнтаваны юбілейны, соты нумар часопіса ARCHE, які цалкам прысьвечаны падзеям 19-га сьнежня.

 

Нататкі з Акрэсціна, аналітыка ад выбітных айчынных і замежных  палітолагаў, міжнародныя стасункі Беларусі і Захада пасля Плошчы, каментары палітыкаў і фотарэпартажы, — усё гэта вы знойдзеце на старонках сьвежага ARCHE. Цьвік нумару – справаздача незалежнага назіраньня за выбарамі ў Беларусі, якая ўпершыню апублікаваная ў друкаваным выглядзе.

 

Гэтае выданьне ёсьць першай грунтоўнай спробай цэласнага асьвятленьня і аналізу падзеяў 19 снежня 2010 года, якія вызначылі бягучую палітычную сытуацыю ў Беларусі.

 

Падрабязьней са зьместам унікальнага нумару можна азнаёміцца тут: arche.by/by/37/30/5289/

 

Сустрэча з рэдактарам ARCHE Валерам Булгакавым, экспэртамі і аўтарамі часопіса пачнецца на Сядзібе БНФ (Менск, пр-т Машэрава, 8) а 19.00.

 

Уваход вольны.

 

Прэзентацыя адбудзецца ў межах серыі культурніцкіх акцыяў салідарнасьці з сядзібай Партыі БНФ, што стаіць перад пагрозай пазбаўленьня права арэнды. Цяпер улады намагаюцца адабраць памяшканьне, якое цягам амаль дваццаці год было цэнтрам непадцэнзурнай культурніцкай і грамадзкай актыўнасьці ў Менску.