Кнігу “Беларуская гісторыя: знайсці чалавека” аўтар прадставіць гарадзенцам 17 траўня ў галерэі “Крыга”. На 180 старонках выдання сабраныя восем тэкстаў, прысвечаных гісторыі штодзённасці, біяграфістыцы, гісторыі ідэй ды вуснай гісторыі.

Кніга належыць да гатунку антрапалагічнай гісторыі, галоўным героем якой з’яўяецца чалавек. Чытачы маюць магчымасць пазнаёміцца з вобразам Гродна і гарадзенцаў на старонках “Нашай Нівы” ( 1906-1915 ), даведацца, як беларусы ў другой палове ХІХ стагоддзя зневажалі асобу расійскага імператара, які вобраз пана захавала памяць сучасных палешукоў. Сярод галоўных герояў кнігі: Антон Луцкевіч, Кастусь Каліноўскі, Мітрафан Доўнар-Запольскі ды інш.

Прэзентацыя кнігі, якая выйшла ў серыі “Бібліятэка “Беларускі калегіюм”, ўжо прайшла ў мінулым месяцы ў Мінску.