Стрыт-арт часопіс «SIGNAL» арганізуе 17 студзеня ў Гомелі публічную лекцыю і абмеркаванне тактыкаў вулічнага мастацтва для партызанскіх паляпшэнняў у горадзе.
Мерапрыемства ладзіць беларуская супольнасць SIGNAL пры падтрымцы «Гомельскага Дэмакратычнага Форума», а ў якасці лектара запрошаны Ігар Паносаў — вядомы расійскі вулічны мастак і ідэалагічны лідэр руха гарадскіх партызанаў.

Дадзенае мерапрыемства адкрывае новы сезон адукацыйных акцый SIGNAL з мэтай папулярызацыі тэхнік вулічнага мастацтва як сродка ўплыву на свядомасць грамадзян і акцэнтавання праблем грамадства. У межах сустрэчы чакаецца абмеркаванне магчымых практык вулічнага актывізма і актуальнага стрыт-арта ва ўмовах Гомеля.

Партызанінг – новая з’ява ў культуры на сумежжы вулічнага мастацтва і сацыяльнай актыўнасці. Гарадскія партызаны заклікаюць ставіцца да горада як да свайго дома, самавольна рамантаваць і прыручаць гарадскія аб’екты. Мэтай партызанінга не з’яўляецца вырашэнне ўсіх праблем горада, а іх выяўленне і прапанова шляхоў выпраўлення.

Аб месцы сустрэчы можна даведацца, патэлефанаваўшы па кантактных тэлефонах.
Пачатак а 18 00, уваход вольны.

Кантактныя тэлефоны:

+375293335470 (Дар’я)

+375256597776 (Галіна)

Мерапрыемства Вконтакте: vk.com/event48008381

__

Супольнасць SIGNAL узнікла летам 2011 года ў выніку падрыхтоўкі першага стрыт-арт альманаха Беларусі. На працягу года яны зладзілі лекцыі зорак стрыт-арта, некалькі тэматычных акцый і прэзентацый. У 2013 годзе SIGNAL засяродзіўся на прасоўванні і падтрымцы сацыяльнага стрыт-арта і выхаду ў свет другога нумара друкаванага альманаха.

Акаўнты SIGNAL у сацыяльных сетках:

vk.com/signal_project

facebook.com/signalmag