Агульная дэградацыя афіцыйнай гуманітарнай навукі ў Беларусі сёньня настолькі відавочная, што гэтага ня могуць не заўважаць нават самыя закаранелыя апалягеты існай улады. Сумнавядомы філёзаф і публіцыст Валянцін Акулаў таксама не стрымаўся пасьля прачытаньня аднаго з падручнікаў, якія ўжываюцца ў навучальным працэсе ў сёньняшніх беларускіх ВНУ і выступіў з разгромнай рэцэнзіяй на яго ў расейскай «Экономической и философской газете». Тэкст рэцэнзіі даступны ТУТ.